Галіна Аляксандраўна Варатынская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Галіна Аляксандраўна Варатынская (нар. 21 студзеня 1953 года, вёска Ваўчо, Ушацкі раён, Віцебская вобласць) — беларуская паэтэса.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1970 годзе скончыла Ушацкую сярэднюю школу. Старшакласніцай пачала публікаваць свае вершы ў раённай газеце. У 1980 годзе скончыла завочна Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. 3 1972 да 1974 года была бібліятэкарам Арэхаўскай сельскай бібліятэкі. 3 1974 года працуе ва ўшацкай раённай газеце «Патрыёт». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У 1995 годзе ў "Бібліятэцы часопіса «Маладосць» выйшаў зборнік яе вершаў «3 будзённасці ўзляцець…».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Варатынская Галіна Аляксандраўна // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 550.
  • Варатынская Галіна // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / Рэд. Ф. Сіўко. — Віцебск, 2001. — С. 24—25.