Маладосць (часопіс)
«Маладосць» | |
Тып | часопіс |
---|---|
|
|
Выдавец | Саюз пісьменнікаў Беларусі |
Заснавана | красавік 1953 |
Мова | беларуская |
Тыраж | |
ISSN | 0131-2308 |
Вэб-сайт | zviazda.by/be/edition/ma… |
Часопіс «Маладосць» | |
Спецыялізацыя: | літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны |
---|---|
Перыядычнасць: | 1/месяц |
Мова: | беларуская |
Адрас рэдакцыі: |
юрыдычны: вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, Мінск, 220013; паштовы: пр. Незалежнасці, 39, Мінск, 220005 тэл. +375 17 2848524, 2844188, 2882072 |
Галоўны рэдактар: | С. Д. Воцінава |
Заснавальнікі: | Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, грамадскае аб'яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі», рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» |
Выдавец: | РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» |
Краіна: | Беларусь |
Дата заснавання: | красавік 1953 |
Аб'ём: | 160 с. (2016) |
Тыраж: | 1324 (кастрычнік 2016) |
ISSN: | 0131-2308 |
Вэб-сайт: | http://zviazda.by/be/edition/maladosc |
«Маладо́сць» — беларускі штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс. Арыентаваны ў асноўным на дарослую моладзь. Сярод літаратурна-мастацкіх і грамадска-палітычных часопісаў, якія выдаюцца ў Рэспубліцы Беларусь для розных узроставых груп чытачоў, стаіць паміж часопісамі «Бярозка» (для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту) і «Полымя».
Распаўсюджваецца праз падпіску поштай і продаж у «Белсаюздруку». Падпісныя індэксы на «Белпошце»: індывідуальны — 74957, індывідуальны льготны для настаўнікаў — 00592, ведамасны — 749572, ведамасны льготны для ўстаноў Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь — 00731.
Змест
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
З 1988 да пачатку 2000-х і з 2013 года выдаецца «Бібліятэка часопіса «Маладосць» (12 кніг у год), дзе былі надрукаваныя першыя кнігі шэрагу беларускіх пісьменнікаў.
У 2002—2012 гадах часопіс уваходзіў у склад рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». Цяпер у складзе выдавецкага дома «Звязда».
Змест публікацый[правіць | правіць зыходнік]
Друкуе творы беларускіх пісьменнікаў (раманы, аповесці, апавяданні, паэмы, вершы), публіцыстычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі, матэрыялы на навуковыя і грамадска-палітычныя тэмы. Існуюць сталыя рубрыкі «Паэзія», «Проза», «Пераклады», «Крытыка». З'явіліся новыя часткі: «Вяртанне», «Cathedra», «Гістфакт». У 1970—1980-я гады ў «Маладосці» былі каляровыя ўкладкі, прысвечаныя беларускаму жывапісу.
Галоўныя рэдактары[правіць | правіць зыходнік]
- Аляксей Кулакоўскі (1953—1958)
- Пімен Панчанка (1958—1966)
- Алесь Асіпенка (1966—1972)
- Генадзь Бураўкін (1972—1978)
- Васіль Зуёнак (1978—1982)
- Анатоль Грачанікаў (1982—1991)
- Генрых Далідовіч (1991—2002)
- Раіса Баравікова (2002—2011)
- Таццяна Сівец (2011)
- Святлана Дзянісава (Воцінава, з 2012)
Аўтары[правіць | правіць зыходнік]
У часопісе ў розны час публікаваліся Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Янка Маўр, Іван Мележ, Іван Шамякін, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Максім Лужанін, Іван Чыгрынаў, Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Васіль Вітка.
Працавалі ў часопісу Янка Брыль, Уладзімер Дамашэвіч, Янка Сіпакоў, Леанід Дайнека, Вячаслаў Адамчык, Мікола Гіль, Міхась Стральцоў, Мікола Аўрамчык, Алесь Жук, Казімір Камейша, Уладзімір Саламаха, Віктар Гардзей і Алесь Бадак.
З сучасных — Раіса Баравікова, Алег Грушэцкі, Алесь Карлюкевіч, Рагнед Малахоўскі, Алесь Марціновіч, Дзяніс Марціновіч, Алена Масла, Людміла Рублеўская, Віктар Шніп і шэраг іншых.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Маладосць // kamunikat.org.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
- Лугоўскі, А. І. «Маладосць» // Слоўнік студэнта-філолага па методыцы выкладання беларускай літаратуры. — Мінск: БДПУ, 2005. — С. 59. — 106 с. — ISBN 978-985-501-667-1.