Галіна Васільеўна Забур’янава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галіна Васільеўна Забур’янава
Нараджэнне 26 чэрвеня 1955(1955-06-26) (68 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
Майстар спорту СССР

Галіна Васільеўна Забур’янава (26 чэрвеня 1955) — беларуская дзяржаўная дзяячка, намеснік Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, майстар спорту СССР (плаванне), чэмпіёнка першынства СССР (1971), шматразовая чэмпіёнка Беларусі і Расіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 26 чэрвеня 1955 года.

Калі вучылася ў першым класе, запісалася ў групу плавання. Плаваннем займалася 13 гадоў, спецыялізацыя: спіна і комплекс, 400 метраў. Была пераможцай юнацкага ўсесаюзнага першынства, прызёркай міжнародных спаборніцтваў і Кубка Саюза, чэмпіёнкай Расіі і Беларусі, членам зборнай каманды СССР па плаванні[1].

У 1973 годзе пераехала Магілёў пасля таго, як туды пераехаў яе трэнер Юрый Аляксандравіч Курбатаў. Выконвала ролю вопытнага старэйшага таварыша для маладых спартсменаў, якія пачыналі свой шлях у спорт вышэйшых дасягненняў. У прыватнасці, працавала ў спарынгу з Іванам Мікалуцкім, будучым удзельнікам Алімпійскіх гульняў 1976 года ў Манрэалі. Скончыўшы актыўнае плаванне, невялікі прамежак часу працавала трэнерам дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы[1].

Працавала завучам ДЮСШ па плаванні аблсавета ДФСА прафсаюзаў г. Магілёва, потым яе дырэктарам. Пасля гэтага працавала начальнікам арганізацыйнага аддзела, пазней — намеснікам старшыні Камітэта па фізічнай культуры і спорце, намеснікам начальніка Упраўлення па фізічнай культуры, спорце і турызме Магілёўскага аблвыканкама[2].

У 1998 годзе скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[2].

Пасля пераезду ў Мінск у жніўні 2001 года ўзначаліла кафедру фізвыхавання Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, потым працавала дэканам факультэта павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў[1].

7 мая 2003 года прызначана намеснікам Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь[3][1][4]. У міністэрстве адказвала за падрыхтоўку спартыўнага рэзерву нацыянальных каманд, арганізацыю і забеспячэнне спорту вышэйшых дасягненняў, арганізацыю і забеспячэнне дзейнасці дырэктарата нацыянальных каманд, кіравала рэспубліканскай камісіяй па атэстацыі і прысваенні кваліфікацыйных катэгорый трэнерам-выкладчыкам па спорце[2].

Пазней працавала загадчыкам сектара развіцця турызму Упраўлення ахоўных і прыродных комплексаў і прыродакарыстання Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[5][6].

Цяпер працуе намеснікам генеральнага дырэктара шматпрофільнага культурна-спартыўнага комплекса «Мінск-Арэна» — дырэктарам спартыўна-культурнага збудавання «Арэна»[7][8].

Хобі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння спартыўнай кар’еры працягвае займацца плаваннем. У 1999 годзе на Спартакіядзе краін Садружнасці, якая праходзіла ў Мінску, заняла трэцяе месца ў плаванні на 50 метраў на спіне. У 2000 годзе стала чэмпіёнкай Беларусі сярод ветэранаў у сваёй узроставай групе[1].

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д Лицо власти. Галина Забурьянова: новая дистанция(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2022. Праверана 31 сакавіка 2022.
  2. а б в Кто и зачем стоит за раздачей портфелей в спортивной отрасли
  3. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 7 мая 2003 года № 597 «О назначении В. С. Хатылева первым заместителем Министра спорта и туризма Республики Беларусь и Г. В. Забурьяновой заместителем Министра спорта и туризма Республики Беларусь»
  4. Итоги. Галина Забурьянова: если будут претензии к Сивакову, значит, плохо сработала я(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2022. Праверана 31 сакавіка 2022.
  5. Национальные парки и здравницы — наш бренд
  6. Страна готовит пущу к юбилею
  7. Кантакты. ШКСК «Мінск-арэна»(недаступная спасылка)
  8. Слово за слово. Соловьев и басни(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2022. Праверана 31 сакавіка 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]