Галіна Уладзіміраўна Савіцкая
Нарадзілася |
13 ліпеня 1961 (63 гады) |
|||
---|---|---|---|---|
Грамадзянства | ||||
Альма-матар | ||||
Рост | 187 см | |||
Вага | 79 кг | |||
Пазіцыя | лёгкі форвард | |||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||
|
||||
|
Галі́на Уладзіміраўна Саві́цкая, нар. Крысевіч (нар. 13 ліпеня 1961, Мінск) — беларуская баскетбалістка, заслужаны майстар спорту.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 13 ліпеня 1961 года ў Мінску. Баскетболам пачала займацца ў 1971 годзе ў мінскай камандзе «Гарызонт». Першы трэнер — Марыя Сялюніна.
Выступала за каманды:
- Гарызонт (Мінск) 1976—1989 гг.
- Навара (Памплона, Іспанія) 1999—1994 гг. і 1995—1996 гг.
- Ардой (Сісур-Маёр, Іспанія) 1997—2001 гг.
З 1980 да 1990 года Галіна Савіцкая з’яўлялася іграком нацыянальнай зборнай СССР па баскетболе. Чэмпіёнка свету (1983 год), бронзавы прызёр Алімпіяды (1988 год), шасціразовая чэмпіёнка Еўропы (1980, 1981, 1983, 1985, 1987, 1989 гг.), пераможца чэмпіянату кантыненту сярод дзяўчатаў (1978 год) і юніёрак (1979 год), чэмпіёнка Універсіяды (1982 год), бронзавы прызёр Спартакіяды народаў СССР (1983 год), сярэбраны прызёр чэмпіянату СССР (1989 год).
У цяперашні час з’яўляецца грамадзянкай і жыве ў Іспаніі[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Савіцкая Галіна Уладзіміраўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 69. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Нарадзіліся 13 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1961 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі спартыўна-педагагічнага факультэта спартыўных гульняў і адзінаборстваў БДУФК
- Ігракі «Гарызонта» Мінск
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Баскетбалісты паводле алфавіта
- Баскетбалісткі Беларусі
- Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года
- Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года
- Чэмпіёны свету па баскетболе
- Чэмпіёны Еўропы па баскетболе
- Заслужаныя майстры спорту СССР