Гамзат-бек

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гамзат-бек
2-і Імам Дагестана і Чачні
1832 — 19 верасня 1834
Папярэднік Імам Газі-Мухамад
Пераемнік Імам Шаміль

Нараджэнне 1789
Смерць 19 верасня 1834(1834-09-19)
Нацыянальнасць аварац
Веравызнанне іслам суніцкага толку
Дзейнасць Імам

Гамзат-бек (1789, аул Гацатль — 19 верасня 1834) — імам Дагестана і Чачні (18321834).

Паводле паходжання чанка. Сын нашчадка Мухаммад-хана Казыкумухскага, Аліскандзір-бека, везыра Разуму-хан-нуцала Аварскага (17751801). Найбліжэйшы паплечнік і паслядоўнік імама Газы-Магамеда. Падпарадкаваўшы шэраг аварскіх паселішчаў па берагах Аварскага і Андыйскага Койсу (Гімры, Ашыльта, Ірганай, Унцукуль, Аракані), накіраваў галоўны ўдар супраць рэзідэнцыі ханаў Аварыі — крэпасці Хунзах. Гамзат-бек запатрабаваў ад ханкі Баху-біке ўвядзення законаў шарыяту ў Аварыі, прызнання імамства Гамзат-бека і ўдзелу Аварыі ў газаваце супраць Расіі. Перамовы з ханкай не далі жаданых вынікаў, пасля чаго войскі Гамзат-бека захапілі Хунзах і вынішчылі ўсіх спадчыннікаў ханскага дому. Помсцячы за зробленае, падчас пятніцкае малітвы ў Хунзахе Гамзат-бек быў забіты сваякамі ханскай сям’і братамі Асманам і Хаджы-Муратам.

Зноскі

  1. Гамзат-бек // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.