Гамля (мост)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Gamla bron Umeå 2007-06-24.jpg

Мост Гамля (шведск.: Gamla bron, стары мост) — самы стары мост з захаваўшыхся ва Умеа. Злучае берагі ракі Умэ Эльв, мае даўжыню 301 метраў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Перад гэтым ва Умеа не было моста, жыхары перасякалі раку з дапамогай ледавой дарогі ў зімовы перыяд і паромам у іншыя сезоны.[1]

Падчас другой расійскай акупацыі Умеа ў фінскай вайне рускія ў 1809 годзе пабудавалі наплаўны мост з бярвення праз раку. Тым не менш, неўзабаве пасля гэтага ён быў разбураны вясновай паводкай.[2]

Будаўніцтва моста праз раку даўно лічылася занадта дарагім, але губернатар Густаў Мунтэ зацікавіўся пытаннем, калі заняў свой ​​пост у 1856 годзе. Ён даў паўнамоцтвы на даследаванне, дзе мост будзе найбольш прыдатным, каб стварыць прапановы па чарцяжах і падлічыць, у што абыдзецца пабудаванне. Даследаванне паказала, што ў непасрэднай блізкасці ад горада, уверх па цячэнні ракі, дно гэтай ракі было найбольш спрыяльным для ўзвядзення моста. Чаканы кошт моста будзе 65 450 крон. З спадарожным коштам, агульны кошт будзе 86 000 крон[2].

Мост быў адкрыты ў 1863 годзе і на працягу доўгага часу вандроўцы павінны былі заплаціць плату за выкарыстанне моста. Праз дзесяцігоддзе пасля будаўніцтва арыгінальныя вырабы з дрэва былі заменены сталлю і ў 1894—1895 гг. мост атрымаў выгляд, які ён мае сёння.

Мост сёння[правіць | правіць зыходнік]

Сёння мост адкрыты толькі для пешаходаў і веласіпедыстаў.[3] У 2013 годзе былі адзначаны недахопы, ёсць заклік для рамонту.[4]

Зноскі

  1. Olsson Lars Gunnar, Haugen Susanne, Edlund Lars-Erik, Tedebrand Lars-Göran, ed (2013). Umeå 1314-2014: 100 berättelser om 700 år. Skrifter / utgivna av Johan Nordlander-sällskapet, 0348-6664 ; 30. Skellefteå: Artos & Norma. p. 103. libris=14803107. ISBN 9789175806686. 
  2. 2,0 2,1 Steckzén, Birger (1981[1922]). Umeå stads historia 1588-1888. Norrländska skrifter, 0349-3202 ; 6 (Facs.-utg. /personreg. har utarbetats av Saga Edstedt och ortreg. av Gun och Kurt Boberg ; med en efterskrift av Erik Thelaus ed.). Umeå: Två förläggare. pp. 339 & 439-441. libris=7753338. ISBN 91-85920-05-3. 
  3. Göransson, Håkan Umeås historia 1810—1896. Муніцыпалітэт Умеа (9 лютага 2010). Праверана 15 красавіка 2014.
  4. Bro i Umeå måste förstärkas (Swedish). Västerbottens-Kuriren (21 лістапада 2013). Праверана 15 красавіка 2014.