Паром

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Рачны паром у Германіі

Паром — плывучае збудаванне (судна, плыт і інш.) для рэгулярнай перавозкі сухапутных транспартных сродкаў (аўтамабіляў, чыгуначных вагонаў), грузаў і пасажыраў цераз водную перашкоду паміж пэўнымі берагавымі пунктамі. Буваюць самаходныя і несамаходныя.

Па вялікіх суднаходных рэках паром перамяшчаецца па кабелі, пракладзеным па дне, або буксірным суднам; не невялікіх рэках перацягваецца з дапамогай троса, замацаванага на процілеглых берагах; для паромнай пераправы праз пралівы, азёры звычайна выкарыстоўваюць спецыяльна абсталяваныя судны. Водазмяшчэннне іх да 20000 тон і больш, умяшчальнасць каля 100 чыгуначных вагонаў, пасажыраўмяшчальнасць да 2000 чалавек. Паромныя зносіны найбольш развіты ў Японіі, Заходняй Еўропе.

У ваенных мэтах выкарыстоўваюцца пры фарсіраванні водных перашкод; робяцца з штатных пантонных паркаў і мясцовых плывучых сродкаў (баржы, лодкі), на якіх замацоўваецца грузавая платформа.

У Беларусі паромы дзейнічаюць на Дзвіне (Бешанковічы, Сураж).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 101. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2.


Kpdf bookish.svg У гэтым артыкуле не прастаўленыя тэматычныя катэгорыі.
Вы можаце дапамагчы Вікіпедыі, стварыць або знайсці катэгорыі і дадаць іх.