Ганна Аляксандраўна Лягчылава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Аляксандраўна Лягчылава
Род дзейнасці акцёрка, кінарэжысёр
Дата нараджэння 22 снежня 1969(1969-12-22)[1] (54 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар

Ганна Аляксандраўна Лягчылава (нар. 22 снежня 1969, Мінск, Беларуская ССР) — расійская і беларуская актрыса тэатра і кіно, кінарэжысёр і сцэнарыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ганна Лягчылава нарадзілася 22 снежня 1969 года ў Мінску, у сям'і паэта-песенніка Аляксандра Кузьміча Лягчылава. Маці - эканаміст. Бацькі развяліся, калі Ганне было шэсць гадоў і нарадзіўся яе малодшы брат, якому яна стала і нянькай, і выхавальніцай. У школьныя гады вучылася ў мастацкай школе.

У 1991 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у Мінску і пачала працаваць у тэатры. Першыя ролі ў кіно таксама сыграла ў родным горадзе, здымалася ў розных беларускіх фільмах.

Першай сапраўднай кінаработай Ганны Лягчылавай, па яе ўласным прызнанні, можна лічыць музычна-камедыйную меладраму Дзмітрыя Астрахана «Скрыжаванне» (1998), у якой яна знялася разам з Леанідам Ярмольнікам. Роля Алены Марозавай (Лялі) прынесла актрысе шырокую вядомасць.

У 1999 годзе, ва ўзросце амаль трыццаці гадоў, яна прыехала ў Маскву, дзе паступіла на Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў (ВКСР) (майстэрня рэжысуры ігравога фільма Уладзіміра Іванавіча Хаціненкі, Паўла Канстанцінавіча Фіна, Уладзіміра Аляксеевіча Фенчанкі 2000 годзе.

Іграе ў спектаклях Маскоўскага драматычнага тэатра імя А. С. Пушкіна з 2000 года, калі рэжысёр Дзмітрый Астрахан запрасіў яе на ролю Ірыны ў сваім спектаклі «Падарожнікі ў ночы» паводле п'есы Алега Данілава, прэм'ера якога адбылася 26 студзеня 2001 года. Наступнай прыкметнай працай актрысы ў тэатры стала роля Зінаіды Кашкінай у пастаноўцы Ігара Бочкіна «Мінулым летам у Чулімску» (2006) паводле аднайменнай п'есы Аляксандра Вампілава.

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 9 ліпеня 2016.