Ганна Валенберг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ганна Валенберг
шведск.: Anna Wahlenberg
Anna Wahlenberg.jpg
Асабістыя звесткі
Псеўданімы: Rien
Дата нараджэння: 23 мая 1858(1858-05-23)[1][2][3]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 29 лістапада 1933(1933-11-29)[6][7][2] (75 гадоў)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства: Швецыя
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменніца, драматург, перакладчыца
Кірунак: дзіцячая літаратура
Валодае мовамі: шведская мова
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Ганна Валенберг (шведск.: Anna Wahlenberg, 1858, Стакгольм1933) — шведская пісьменніца, драматург, перакладчыца.

Валенберг належыць самы першы пераклад «Тысячы і адной ночы» на шведскую мову (адаптаваны).

Найбольш вядомая сваімі дзіцячымі казкамі. Адна з прадстаўнікоў «залатой эры» шведскай дзіцячай літаратуры. Дэбютавала ў 1882 годзе зборнікам апавяданняў «Малюнкі на пяску» (шведск.: Teckningar i sanden), апублікаваным пад псеўданімам Rien (фр."Нішто").

Як драматург дэбютавала камедыяй «На варце» (шведск.: På Vakt) у Паўднёвым тэатры ў 1890 годзе. Пісала п’есы як для прафесійных акцёраў, так і для аматараў, а таксама школьныя п’есы.

У 1895 годзе выйшаў першы зборнік казак Валенберг «Казкі Бенгта пра каралёў, томтэ, троляў і прынцэс» (шведск.: Bengts sagor om kungar och tomtar och troll och prinsessor) — у гэты час у Швецыі акурат адбываецца росквіт гэтага жанру. Агулам Валенберг напісала каля 200 казак, многія з якіх прысвечаныя двум яе сынам.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Kungsholms kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/SSA/0011/C I/10 (1855-1862), bildid: 00026599_00072
  2. 2,0 2,1 Anna Wahlenberg // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Anna Wahlenberg // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Wahlenberg, Anna Maria Lovisa, f. 1858 i Stockholm // Swedish Census 1890National Archives of Sweden. Праверана 2 красавіка 2018.
  5. Kjerrman, Anna Maria Lovisa, f. 1858 i Kungsholms Stockholms stad, Litteratörsänka // Swedish Census 1910National Archives of Sweden. Праверана 2 красавіка 2018.
  6. 6,0 6,1 18580523 Kjerrman f. Wahlenberg, Anna Maria Lovisa // Swedish death index Праверана 11 красавіка 2018.
  7. 7,0 7,1 Gustav Vasa kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/SSA/6021/F I/7 (1931-1934), bildid: 00050438_00118 — С. 112.
  8. Kjerrman, ANNA MARIA LOVISA // http://www.svenskagravar.se/gravsatt/45755601SvenskaGravar. Праверана 2 красавіка 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]