Тысяча і адна ноч

Тысячы і адной ночы (перс.: هزار و يك شب hezār o yek šab, араб. كتاب ألف ليلة وليلة kitāb 'alf layla wa layla) — помнік сярэдневяковай арабскай літаратуры, збор казак Блізкага Усходу і Паўднёвай Азіі, аб’яднаных гісторыяй пра цара Шахрыяра і яго жонку па імені Шахразада (Шахеразада), складзены ў часы залатога веку ісламскай культуры. Усе казкі былі напісаны рознымі аўтарамі ў розныя часы і абапіраліся на арабскі, персідскі, індыйскі і месапатамскі фальклор і літаратуру.
Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]
Пытанне аб паходжанні і развіцці твора поўнасцю так і не выяўлены да сёння. Спробы знайсці прарадзіму гэтага зборніку ў Індыі, якія рабілі першыя даследавальнікі, пакуль не атрымалі дастатковага абаснавання. Правобразам твора на арабскім грунце быў, верагодна, зроблены ў X стагоддзі пераклад персідскага зборніка «Хезар-Эфсанэ» (Тысяча казак). Гэты пераклад па сведчанню арабскіх пісьменнікаў таго часу, вельмі папулярны пры двары халіфаў у Багдадзе. Ён не захаваўся, аднак казкі з гэтага зборніка вельмі часта існавалі і самастойна, часам у найбольш распаўсюджанай форме.
Толькі ў XVI—XVII стагоддзях «Тысяча і адна ноч» вабыла той выгляд, у якім і вядома сучаснаму чытачу. Даследчыкі старажытнай арабскай літаратуры і мовы лічаць, што назва пайшла ад цюркскага фразеалагізма «бін бір», гэта даслоўна азначае «тысяча адзін». Ужываецца ж гэты фразеалагізм у значэвні «няпэўнае мноства». 3 цягам часу назва пачала разумецца літаральна — 1001, гэта значыць расказ Шахразады сапраўды ахоплівае тысячу і адзін аповяд.
Радзімай канчатковай рэдакцыі зводу стаў Егіпет. Гэта тлумачыцца гістарычнымі падзеямі. Да сярэдзіны XIII стагоддзя Багдад і іншыя гарады Усходу былі захопленыя і разбураныя манголамі. I ўжо пасля заваявання Егіпта і Сірыі асманскім султанам Селімам I (1512—1520) гарады Егіпта сталі галоўнымі цэнтрамі арабскага свету.
Мастацкія асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]
Героі казачнай эпапеі падаюцца адпаведна традыцыйнаму ўяўленню і разуменню дабра і зла, прыгажосці і гармоніі. Станоўчы герой заўсёды чалавек адукаваны, багаты (калі бядняк, то ў рэшце рэшт да яго ўсё роўна прыходзіць багацце), шчодры, прыгожы. Гэтыя рысы адпавядаюць маральнаму і эстэтычнаму ідэалу сярэдневяковага гараджаніна Усходу. Лепшыя аповяды і казкі «Тысячы і адной ночы» вызначаюцца расквечаным апісаннем быту, займальнасцю, багатым на падзеі і матывы сюжэтам, дасканалай кампазіцыяй, тонка пададзенай эротыкай, камічнасцю і гумарам.

Шахразада здолела падпарадкаваць, паралізаваць злога і жорсткага цара Шахрыяра, які, пасля здрады і ашуканства жонкі, пакляўся штоноч браць да сябе дзяўчыну і раніцай забіваць яе. Шахразада завабіла яго ў залаты, чарадзейны церам першай казкі — і праз тысячу і адну ноч цар Шахрыяр вярнуўся ў свет высакародным і велікадушным чалавекам, з глыбокім раскаяннем у сваіх злачынствах. Тым самым яшчэ раз сцвярджаецца сіла мастацтва, казкі, якая здольная адрадзіць наноў душу і напоўніць жыццё прыгажосцю.
Вялікую ролю ў культуры Усходу ва ўсе часы займала паэзія, музыка, танец. Таму ў «Тысячы і адной ночы» мноства вершаў і вершаваных урыўкаў, якія былі ўведзены ў тэкст болып познімі перапісчыкамі і адпавядалі літаратурным густам таго часу. Некаторыя з гэтых вершаў прыпісваліся альбо сапраўды належалі вядомым сярэдневяковым арабскім паэтам — Абу Нувасу, Ібн аль-Мутазу, паэту і музыканту Ісхаку Масульскаму. Часам вершаваныя ўстаўкі маюць проста ілюстратыўны характар і таму пры перакладзе могуць быць без усякай шкоды для твора апушчаныя. Але часам верш з’яўляецца неад’емнаю часткаю дыялога, бо, згодна з разуменнем сярэдневяковых арабаў, сапраўднае красамоўства немагчыма без вершаў.
Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]
- Аладзін і чарадзейная лямпа: Арабская казка: Пераклад з рускай. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1939.
- Аладзін і чарадзейная лямпа: Арабская казка: Для малодшага ўзросту / Пераклад С. Драздоўскага. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі. Рэдакцыя дзіцячай і юнацтвай літаратуры, 1961.
- Сіндбад-мараход: Арабская казка: Для малодшага ўзросту / Мастак І. Някрасаў. — Мінск: Беларусь, 1963.
- Тысяча і адна ноч: Арабскія народныя казкі: Выбранае: Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / Укладальнік, каментарыі, пасляслоўе, пераклад на беларускую мову А. Канапелькі. — Мінск: Беларуская навука, 1998.
- Усходнія казкі: для малодшага школьнага ўзросту / літаратурная апрацоўка і пераклад з рускай мовы Н. В. Бабінай. — Мінск: Харвест, 2017.
Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

- Адным з персанажаў казак з’яўляецца старажытнаарабскі паэт Абу Нувас.
- У 2006 годзе Нацыянальны банк Беларусі выпусціў памятную манету «Тысяча і адна ноч».
- Па матывах казак у 1979 годзе быў пастаўлены балет на музыку азербайджанскага кампазітара Фікрэта Амірава[1].
Зноскі
- ↑ Беларускі музычны тэатр рыхтуе прэм’еру балета «Тысяча і адна ноч»(недаступная спасылка) — радыё «Беларусь» 18.07.2013
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Тысяча и одна ночь // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тысяча і адна ноч