Ганна Сцяпанаўна Восіпава
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Ганна Сцяпанаўна Восіпава | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 мая 1927 (95 гадоў) |
Месца нараджэння | в. Варатынь, Калінкавіцкі раён Гомельскай вобласці |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | мініяцюра |
Вучоба | Палехскае мастацкае вучылішча імя М. Горкага |
Вядомыя працы | «Адкрыццё міжкалгаснай электрастанцыі»,«Партрэт В. І. Леніна» |
Уплыў | Іван Пятровіч Вакураў[d] і Мікалай Міхайлавіч Зіноўеў[d] |
Ганна Сцяпанаўна Восіпава (19 мая 1927 года, в. Варатынь Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці) — гомельскі мастак-мініяцюрыст, майстар дэкаратыўнага мастацтва.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Палехскае мастацкае вучылішча імя М. Горкага (1950). Настаўнікі па спецыяльнасці: М. М. Зіноўеў(руск.) бел., А. В. Катухін, І. П. Вакураў(руск.) бел. і інш. Дыпломная праца — мініяцюра «Подзвіг Аляксандра Матросава(руск.) бел.». Працавала ў Палехскай вытворча-творчай майстэрні Мастацкага фонду РСФСР (1959). Працуе ў творчай садружнасці з Восіпавым Аляксандрам Іванавічам, развіваючы ў Беларусі мастацтва мініяцюры (з 1959).
Асноўныя творы (сумесна з Восіпавым Аляксандрам Іванавічам)[правіць | правіць зыходнік]
Выканалі мініяцюры:
- «Адкрыццё міжкалгаснай электрастанцыі» (1959—1960),
- «Партрэт В. І. Леніна» (1960);
- пласціны на тэму беларускай народнай казкі «Іван — удовін сын» (1962—1963),
- «Адпачынак» (1964),
- «Калі б хлопцы ўсёй зямлі» (1965),
- «50 гадоў БССР» (1967—1968),
- «Рэчыцкая лірычная» (1969).
Усе працы ў асноўным шматклеймавыя, складаюцца з некалькіх карцін.