Ганна Сігнёль
![]() | ||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||
Нарадзілася |
20 мая 1961 (63 гады) |
|||||||||
Грамадзянства | ||||||||||
Рост | 1,69 м[1] | |||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
|
||||||||||
![]() |
Ганна Сігнёль (шведск.: Anna Signeul; нар. 20 мая 1961, Фалун) — шведская прафесійная футбалістка, трэнер.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася і вырасла ў шведскім Фалуне. У дзяцінстве займалася шматлікімі відамі спорту. Будучы заўзятай балельшчыцай «Гётэбарга», вырашыла паспрабаваць свае сілы ў футболе. З 1972 года яна выступала за ФК «Фалун». У вышэйшай лізе шведскага жаночага футбола яна ў агульнай складанасці правяла 240 матчаў.
Трэнерская кар’ера Ганны стартавала ў пачатку 1980-х, нейкі час яна была трэнерам-гульцом. Трэніравала шэраг шведскіх клубаў. З 1996 года працавала з юнацкімі зборнымі Швецыі. 1 сакавіка 2005 года ўзначаліла нацыянальную каманду Шатландыі. У студзені 2017 года яна аб’явіла, што пасля заканчэння Еўра 2017 у Нідэрландах, куды шатландкі прабіліся ўпершыню, узначаліць зборную Фінляндыі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Soccerdonna — 2010.
- Нарадзіліся 20 мая
- Нарадзіліся ў 1961 годзе
- Нарадзіліся ў Фалуне
- Ігракі ЖФК Фалун
- Ігракі ЖФК Брагэ Бурленгэ
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісткі Швецыі
- Футбольныя трэнеры Швецыі
- Трэнеры жаночай зборнай Шатландыі па футболе
- Трэнеры жаночай зборнай Фінляндыі па футболе
- Трэнеры ЖФК Цюрэсо
- Трэнеры ЖФК Брагэ Бурленгэ