Зборная Фінляндыі па футболе
| | |||
| Мянушкі | Huuhkajat (фінск.: Пугачы) | ||
| Канфедэрацыя | УЕФА (Еўропа) | ||
| Федэрацыя | Футбольная асацыяцыя Фінляндыі | ||
| Галоўны трэнер | Марку Канерва | ||
| Капітан | Тым Спарв | ||
| Найбольшая колькасць гульняў | Яры Літманен (137) | ||
| Найлепшы бамбардзір | Тэему Пукі (33) | ||
| Хатні стадыён | Алімпійскі | ||
| Код ФІФА | FIN | ||
|
|
|||
| Рэйтынг ФІФА | |||
| Дзеючы | 67 ▲7 (23 лістапада 2017)[2] | ||
| Найвышэйшы | 33 (сакавік 2007) | ||
| Найніжэйшы | 110 (ліпень—жнівень 2017) | ||
| Першая гульня | |||
|
|
|||
| Самая буйная перамога | |||
|
(Хельсінкі, Фінляндыя; 11 жніўня 1922) (Хельсінкі, Фінляндыя; 17 лістапада 2010) |
|||
| Самае буйное паражэнне | |||
|
(Лейпцыг, Германія; 1 верасня 1940) |
|||
| Чэмпіянат Еўропы | |||
| Колькасць удзелаў | 1 (Упершыню 2020) | ||
| Найлепшы вынік | групавы этап (2020) | ||
Зборная Фінляндыі па футболе — нацыянальная футбольная каманда, якая прадстаўляе Фінляндыю ў міжнародных матчах. Кантралюецца Футбольнай асацыяцыяй Фінляндыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Футбольны саюз Фінляндыі быў заснаваны ў 1907 годзе. Фінляндыя ўвайшла ў ФІФА ў 1908 годзе, хоць і ўваходзіла ў той час у склад Расійскай імперыі. Футбол у Фінляндыі заўсёды саступаў у папулярнасці зімовым відам спорту, лёгкай атлетыцы і аўтаралі, і наўрад ці сітуацыя ў хуткім часе кардынальна зменіцца. Да 1970-х гадоў блізкасць фінаў з футболам абмяжоўвалася ў асноўным таварыскімі матчамі з паўночнымі суседзямі, і, хоць з тых часоў яны рэгулярна ўдзельнічаюць у адборачных турнірах чэмпіянатаў свету і Еўропы, зборная асабліва не прагрэсавала. Аднак у 1980 і ў 2008 гадах Фінляндыя была блізкая да выхаду ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы. У асобных матчах каманда можа добра сябе праявіць.
Лідарам каманды па колькасці згуляных матчаў з’яўляецца Яры Літманен.
Зноскі
- ↑ На той момант цяперашні фінскі сцяг выкарыстоўваўся выключна неафіцыйна, афіцыйным ён стаў толькі пасля абвяшчэння незалежнасці Фінляндыі ў 1918 г.; да 1918 г. Фінляндыя ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі як Вялікае Княства Фінляндскае, і ў ёй выкарыстоўваўся расійскі трыкалор.
- ↑ Men's Ranking — FIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.