Перайсці да зместу

Ганна Фларыянаўна Катовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Фларыянаўна Катовіч
Дата нараджэння 5 верасня 1915(1915-09-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 сакавіка 2003(2003-03-31) (87 гадоў)
Дзеці Юрый Барысавіч Мартаў
Род дзейнасці хірург, урач, выкладчыца ўніверсітэта, дэкан
Навуковая сфера таракальная хірургія[d] і абдамінальная хірургія[d]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі

Ганна Фларыянаўна Катовіч (5 верасня 1915 — 31 сакавіка 2003) — беларуская ўрач-хірург. Кандыдат медыцынскіх навук (1958), дацэнт (1959). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].

Скончыла Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут у 1941 годзе. Працавала ў Віцебскай абласной клінічнай бальніцы (1944—1946, ардынатар хірургічнага аддзялення, у 1950—1953 — па сумяшчальніцтве, галоўны ўрач), Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (з 1946, лячэбны факультэт, кафедра шпітальнай хірургіі, дацэнт, у 1965—1970 — кіраўнік курса траўматалогіі, артапедыі і ваенна-палявой хірургіі, 1967—1969 — дэкан факультэта).

Памерла 31 сакавіка 2003 года.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: хірургія канечнасцей, таракальная хірургія, абдамінальная хірургія.

Ордэн Чырвонай Зоркі і інш.

Зноскі