Перайсці да зместу

Гансвурст

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гансвурст (ням.: Hanswurst, таксама ням.: Hans Wurst, літаральна — Цімох-каўбаса) — камічны персанаж нямецкага народнага тэатра.

З’явіўся ў 16 ст. у фастнахтшпілях. У 17 ст. разам з Пікельгерынгам быў распаўсюджаны як галоўны персанаж камічных інтэрмедый, які аб’ядноўваў розныя часткі паказаў вандроўных труп. Гансвурст — прастак і хітрун, вясёлы забіяка, баязлівец і абжора, весяліў гледачоў фарсавымі жартамі і трукамі. Быў нямецкі і аўстрыйскі (блізкі да італьянскага арлекіна) тып Гансвурста.

  • Hugo Aust, Peter Haida, Jürgen Hein: Volksstück. Vom Hanswurstspiel zum sozialen Drama der Gegenwart, München: Beck 1996. ISBN 3-406-33606-X
  • Beatrix Müller-Kampel: Hanswurst, Bernadon, Kasperl: Spaßtheater im 18. Jahrhundert. Paderborn [u.a.] : Schöningh, 2003, ISBN 3-506-75812-8.