Гапак
Выгляд
| Гапак | |
|---|---|
| | |
| Кірунак: | украінскі народны |
| Памер: | 2/4 |
| Тэмп: | энергічны |
| Вытокі: | дэманстрацыя спрыту хлопцаў |
Гапак (ад укр.: гоп — усклік, які вымаўляецца падчас танца) — нацыянальны украінскі танец. Музычны памер гапака — 2/4.
Танчаць гапак у украінскіх нацыянальных касцюмах. Танец скачацца энергічна, асноўнымі рухамі танца з’яўляюцца скокі ўпрысядкі, прабежкі, шырокія, высокія скачкі з узмахамі нагамі. Часам у танцы выкарыстоўваюцца баявыя шаблі украінскіх казакоў.
Гапак упершыню з’явіўся ў казачым селішчы Запарожская Сеч і ўяўляў сабою комплекс вайсковых практыкаванняў. Ён аб’ядноўваў у сабе ўсе неабходныя элементы рукапашнага бою.
Шырока выкарыстоўваецца ў операх і балетах.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гапак
- БСЭ. Гапак Архівавана 6 студзеня 2010.
- Пра гапак Архівавана 14 чэрвеня 2010. (укр.)