Украінцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Украінцы
Саманазва українці
Колькасць больш за 44 мільёны чалавек
Рассяленне Украіна
Расія, Канада, Бразілія, ЗША, Казахстан, Малдова, Беларусь, Германія, Партугалія
Этнічныя мовы украінская
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) праваслаўе, Украінская Грэка-Каталіцкая Царква і пратэстанцтва
Расавы тып еўрапеоідная раса
Геаграфічна-моўная група усходнія славяне
Блізкія этнасы беларусы, славакі, лужычане, харваты, славенцы, палякі, рускія, іншыя славяне і некаторыя балты (генетычна)
Этна-моўная супольнасць славяне

Украінцы (укр.: українці) — усходнеславянскі народ, які жыве ва Усходняй Еўропе, асноўнае насельніцтва Украіны.

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная мова ўкраінцаў — украінская. Яна адносіцца да ўсходнеславянскай падгрупы славянскіх моў. Існуюць наступныя дыялекты:

  • паўночны,
  • паўднёва-заходні,
  • паўднёва-ўсходні.

Пашырана таксама руская мова (Пераважна сярод гараджан Поўдня і Данбасу). Пісьменнасць — на аснове кірыліцы.

Колькасць і рассяленне[правіць | правіць зыходнік]

Украінцы — адзін з найбуйнейшых еўрапейскіх народаў агульнай колькасцю каля 44 мільёнаў. Большасць украінцаў, прыблізна 37 мільёнаў, жывуць ва Украіне, дзе складаюць больш за тры чвэрці насельніцтва. Найбуйнейшая ўкраінская супольнасць за мяжой Украіны знаходзіцца ў Расіі. Каля 3 мільёнаў расійскіх грамадзян лічаць сябе ўкраінцамі. Каля 2 мільёнаў украінцаў жывуць у Паўночнай Амерыцы (890 тысяч у ЗША і 1 мільён у Канадзе). Вялікая колькасць украінцаў жыве ў такіх краінах, як Бразілія (880,000), Казахстан (500,000), Малдова (450,000), Аргенціна (305,000), Польшча (300,000), Беларусь (250,000) і Славакія (200,000). Украінскія дыяспары існуюць у Германіі, Вялікабрытаніі, Партугаліі, Румыніі і Латвіі.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Украінцы Брэстчыны(недаступная спасылка)