Гарбузакветныя
Гарбузакветныя | ||||||||||||
Гарбуз звычайны, кветкі | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Cucurbitales Dumort. (1829) | ||||||||||||
|
Гарбузакветныя (Cucurbitales) — парадак кветкавых двухсемядольных раслін.
Гэты парадак аб'ядноўвае шматгадовыя ці радзей аднагадовыя травы, рэдка паўхмызнякі і хмызнякі, і толькі адзін род — Dendrosicyos (востраў Сакотра) — уяўляе сабой невялікае дрэва з мясістым і сакавітым сцяблом. Травяністыя формы маюць вусы (часта разгалінаваныя) — відазмяненні парасткаў. Сцёблы распластаныя па зямлі ці лазячыя. Лісты чарговыя, звычайна пальчата-, радзей перысталопасцевыя ці раздельныя, без прылісткаў. Кветкі ў пазушных суквеццях, часам рэдукаваны да адной кветкі, аднаполыя, але з рудыментам другога полу (аднадомныя ці двухдомныя), вельмі рэдка двухполыя, звычайна актынаморфныя, большай часткай 5-членныя. Чашачка 5(3-6)-лопасцевая, вяночак больш ці менш глыбокі, 5(3-6)-лопасцевы. Тычынак 5 ці 3, вельмі рэдка 2, свабодных ці розным чынам зрошчаных. Гінецэй паракарпны з 3(4-5) карпел, завязь ніжняя, 3-гняздовая, звычайна з многімі семязачаткамі. Плады — ягады ці гарбузы, сакавітыя ці сухія каробачкі.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6