Гарвард-Смітсанаўскі цэнтр астрафізікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фасад будынка цэнтра

Гарвард-Смітсанаўскі цэнтр астрафізікі (англ.: Harvard-Smithsonian Center for Astrophysics, CfA) — верагодна, найбуйнейшая ў свеце астрафізічная арганізацыя. Вучоныя, якія ўваходзяць ў яе, працуюць у рамках шырокіх даследчых праграм у вобласці астраноміі, астрафізікі, навукі пра зямлю і космас і выкладанні прыродазнаўчых навук. Сваёй галоўнай задачай цэнтр абвяшчае паглыбленне ведаў пра Сусвет і разуменне яго прынцыпаў шляхам навуковых даследаванняў і развіцця астранамічнай і астрафізічнай адукацыі.

Цэнтр быў заснаваны ў 1973 годзе для супрацоўніцтва паміж Смітсанаўскім інстытутам і Гарвардскім універсітэтам. У яго склад уваходзяць Абсерваторыя Гарвардскага каледжа і Смітсанаўская астранамічная абсерваторыя. Асноўны будынак цэнтра размешчаны ў Кембрыджы (штат Масачусетс, ЗША), кіраванне спадарожнікамі ажыцяўляецца з розных кропкак зямнога шара. Пад кіраўніцтвам Гарвард-Смітсанаўскага цэнтра астрафізікі створаны Цэнтр малых планет.

Кіраўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Факты[правіць | правіць зыходнік]

Астэроід 10234 Sixtygarden быў названы ў гонар адрасу цэнтра.[3][4]

Зноскі

  1. Harvard-Smithsonian Center for Astrophysics Celebrates 25 Years, Harvard University Gazette (15 кастрычніка 1998). Праверана 26 лютага 2007. Архівавана 18 красавіка 2016.
  2. Alcock to lead the CfA:Astrophysicist noted for 'dark matter' studies to take helm at observatories, Harvard Gazette (20 мая 2004). Праверана 25 снежня 2007.
  3. (10234) Sixtygarden. Klet Observatory (23 лістапада 1999). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2012. Праверана 25 снежня 2007.
  4. Discovery Circumstances: Numbered Minor Planets (10001)-(15000). Central Bureau for Astronomical Telegrams (CBAT) and Minor Planet Center (MPC). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2012. Праверана 25 снежня 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]