Гарцынія
Jump to navigation
Jump to search
Гарцынія | ||||||||||||||||
![]() Garcinia morella | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Garcinia L. | ||||||||||||||||
|
Гарцынія (Garcinia) — род вечназялёных дрэў і кустоў сямейства клузіевых.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Лісце буйное даўгаватае або авальнае. Кветкі дробныя, адзіночныя або сабраны ў невялікія суквецці. Плод круглявы, велічынёй з яблык ці вішню, з шчыльнай абалонкай і сакавітай мякаццю, унутры з перагародкамі. Каля 220 відаў, пераважна ў трапічнай Азіі і Афрыцы.
Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]
Плады некаторых відаў гарцыніі, напрыклад мангастаны, ядомыя. Шэраг азіяцкіх відаў гарцыніі дае смалу — гумігут. З насення гарцыніі індыйскай (Garcinia indica) атрымліваюць алей «кокум», які ўжываецца ў ежу і для вырабу фарбаў. Некаторыя віды гарцыніі даюць каштоўную драўніну.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».