Гаршвяйская сялянская арганізацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Гаршвяйская сялянская арганізацыя – арганізацыя літоўскіх кніганошаў, якая існавала ў 18851895 гадах.

Каля 1885 г. ужо вядомы кніганоша Юргіс Бялініс, які быў у гасцях у вёсцы Гаршвяй непадалёк ад Паневяжыса паразумеўся з мясцовым селянінам Казісам Удрай і абодва вырашылі распачаць закуп літоўскіх кніжак за граніцай у Прусіі, каб потым распаўсюджваць іх у Літве. Да Бялініса і Удры далучыліся Вінцас Казанаўскас, Адомас Ладукас, шляхціц Ёзас Нятэцкіс і іншыя, утварыўшы суполку, у якую кожны ўклаў па 200 рублеў.

У суполку ўваходзілі 9 кніганош і 45 асоб, якія дапамагалі матэрыяльна. Бухгалтарам таварыства быў А. Ладукас.

Гэта арганізацыя займалася кантрабандай не толькі малітоўнікаў і іншых рэлігійных кніжак, але і грамадска-палітычнай літаратуры, часопісаў, якія выдаваліся ў Германіі і ЗША. Куплялі кнігі за граніцай Бялініс і Удра. Праз мяжу кнігі праносілі спецыяльна нанятыя прафесійныя кантрабандысты. На зборны пункт у Гаршвяй кнігі прывозіў Ладукас. Прывезеныя кнігі складаліся ў гумне селяніна Юргіса Дзілкуса. Потым у Гаршвяй за кнігамі прыязжалі жыхары ваколічных вёсак, далей размешчаныя населеныя пункты забяспечваліся праз выпадковых падарожных, ці ўласных падаўцоў. Дзейнасць арганізацыі ў Гаршвяй ахапіла большую частку Ковенскай губерні, а таксама некаторыя раёны Віленскай.

Паміж распаўсюджванай друкаванай прадукцыяй знаходзілася "Аўшра" і іншыя выданні, якія выходзілі ў 1883-1895 гг.

У 1895 г. арганізацыя была выкрыта паліцыяй. Было канфіскавана 5156 экз. кніг, брашур і 4287 экз. перыядычных выданняў. Бялініс і Нятэцкіс пазбеглі арышту, аднак К. Удра, А. Ладукас, Бружас і іншыя трапілі ў турму і ў 1899 г. былі сасланыя ў Сібір на шматгадовую катаргу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ochmański J. Litewski ruch narodowo-kulturalny w XIX wieku, do 1890 roku, Białystok, 1965. S. 172-173.
  • Борьба литовского народа за свободу печати в 1864-1904 гг. Вильнюс, 2004, С. 17 - 18.