Гарэт Хедлунд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гарэт Хедлунд
англ.: Garrett Hedlund
Garrett Hedlund by Gage Skidmore.jpg
Імя пры нараджэнні:

Гарэт Джон Хедлунд

Дата нараджэння:

3 верасня 1984(1984-09-03) (33 гады)

Месца нараджэння:

Роза, Мінесота, ЗША

Грамадзянства:

Сцяг ЗША ЗША

Прафесія:

акцёр

Кар'ера:

1992 — гэты час

IMDb:

ID 1330560

Commons-logo.svg Гарэт Хедлунд на ВікіСховішчы

Гарэт Джон Хедлунд (англ.: Garrett John Hedlund; нар. 3 верасня 1984, Роза, Мінесота) — амерыканскі акцёр, найбольш вядомы ролямі Патрокла ў эпічнай карціне Вольфганга Петэрсена «Троя» і Сэма Флін ў фільме «Трон: Спадчына».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Гарэт Хедлунд першыя гады свайго жыцця правёў на ферме невялікага гарадка Роза штата Мінесота на поўначы ЗША. Яго сям'я складалася з яго бацькі Роберта, маці Крысці і старэйшых брата і сястры Натаніэля і Аманды. Калі Гарэту было 14 гадоў, ён з маці пераехаў у горад Скотсдэйл (штат Арызона, акруга Марыкопа). Там Гарэт пачаў браць прыватныя ўрокі акцёрскага майстэрства. Пасля заканчэння вышэйшай школы Хедлунд адразу ж з'ехаў у Лос-Анджэлес, для развіцця акцёрскай кар'еры[1]. Ужо праз месяц пасля прыезду ён атрымаў ролю Патрокла ў гістарычнай драме рэжысёра Вольфганга Петерсена «Троя». Далей рушылі ўслед паспяховыя працы ў спартыўнай драме «У прамянях славы» 2004 года і «Кроў за кроў» 2005 года, а таксама ў экранізацыі рамана Крыстафера Пааліні «Эрагон» 2006 года. У 2010 годзе выйшаў фільм з яго удзелам: «Трон: Спадчына» — працяг фільма «Трон» (1982)[2].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

З 2012 года сустракаецца з Кірстэн Данст[3].

Зноскі

  1. T Magazine interview by Marcus Chang: Asked & Answered -Garrett Hedlund
  2. Kit, Borys Little known actor lands lead in 'Tron' sequel. Reuters/Hollywood Reporter. Reuters (7 Jan 2009). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2012. Праверана 2 ліпеня 2009.
  3. Garrett Hedlund Reveals How He Began Dating Kirsten Dunst (англ.) . Us Weekly (2013-01-08). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2013. Праверана 14 мая 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]