Гаструляцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гаструляцыя адбываецца, калі аднаслаёвая бластула, выварачваецца ўнутр.
Эктадэрма - блакітны.
Эндадэрма - зялёны.
Бластацэль - жоўты.
Першасная кішка - фіялетавы.

Гаструляцыя — складаны працэс морфагенетычных змяненняў, які суправаджаецца размнажэннем, ростам, накіраваным перамяшчэннем і дыферэнцыроўкай клетак, у выніку чаго ўтвараюцца зародкавыя лісткі (эктадэрма, мезадэрма і энтадэрма) - крыніцы зародкаў тканак і органаў. Другі пасля драбнення этап антагенезу. Пры гаструляцыі адбываецца перасоўванне клеткавых мас з утварэннем з бластулы двухслаёвага або трохслаёвага зародка - гаструлы.

Тып бластулы вызначае спосаб гаструляцыі.

Зародак на гэтай стадыі складаецца з відавочна падзеленых пластоў клетак - зародкавых лісткоў: вонкавага (эктадэрма) і ўнутранага (энтадэрма).

У мнагаклетачных жывёл, акрамя кішачнаполасцевых, паралельна з гаструляцыяй ці, як у ланцэтніка, услед за ёй узнікае і трэці зародкавы лісток - мезадэрма, які ўяўляе сабой сукупнасць клеткавых элементаў, размешчаных паміж эктадэрмай і эндадэрмай. З прычыны з'яўлення мезадэрмы зародак становіцца трохслаёвым.

У многіх груп жывёл менавіта на стадыі гаструляцыі з'яўляюцца першыя прыкметы дыферэнцыявання. Дыферэнцоўка (дыферэнцыяцыя) - працэс узнікнення і нарастання структурных і функцыянальных адрозненняў паміж асобнымі клеткамі і часткамі зародка.

З эктадэрмы утвараецца нервовая сістэма, органы пачуццяў, эпітэлій скуры, эмаль зубоў; з энтадэрмы - эпітэлій сярэдняй кішкі, стрававальныя залозы, эпітэлій жабраў і лёгкіх; з мезадэрмы - цягліцавая тканка, злучальная тканка, крывяносная сістэма, ныркі, палавыя залозы і інш.

У розных груп жывёл адны і тыя ж зародкавыя лісткі даюць пачатак адным і тым жа органам і тканкам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]