Зародкавыя лісткі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Зародкавыя лісткі (лац.: folia embryonal) — зародкавыя пласты, пласты цела зародка шматклетачных жывёл, якія ўтвараюцца падчас гаструляцыі і даюць пачатак розным органам і тканкам. У большасці арганізмаў утвараюцца тры зародкавыя лісткі: вонкавы — эктадэрма, унутраны — энтадэрма і сярэдні мезадэрма.

Вытворныя эктадэрмы выконваюць галоўным чынам покрыўную і чуллівую функцыі, вытворныя энтадэрмы — функцыі харчавання і дыхання, а вытворныя мезадэрмы — сувязі паміж часткамі зародка, рухальную, апорную і трафічную функцыі.

Вучэнне пра зародкавыя лісткі — адно з асноўных абагульненняў у эмбрыялогіі — адыграла вялікую ролю ў гісторыі біялогіі. Утварэнне зародкавых лісткоў — першая прыкмета дыферэнцыявання зародка.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]