Бластуляцыя
Выгляд
Бластуля́цыя (ад стар.-грэч.: blastós — «зародак, парастак») — заключны этап працэсу драбнення яйка ў шматклетачных, на працягу якога адбываецца ўтварэнне бластулы.
У перыяд бластуляцыі паверхневыя бластамеры ўтвараюць эпітэліяпадобны пласт, узнікае цэнтральная поласць — бластацэль. Драбненне клетак становіцца асінхронным, працягласць мітатычнага цыклу ўзрастае за кошт падаўжэння інтэрфазы. Адбываюцца змены ў структуры клетак: у інтерфазных ядрах з'яўляюцца ядзеркі, ускладняецца структура мітахондрый, утвараюцца эндаплазматычная сетка і спецыялізаваныя міжклетачныя кантакты. У ядрах актывізуецца сінтэз інфармацыйнай РНК, што забяспечвае пераход да гаструляцыі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бластуляцыя (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі