Францыя (гасцініца, Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Гасцініца «Францыя»
Езуіцкі касцёл і гасцініца «Францыя» у 1904 годзе
Езуіцкі касцёл і гасцініца «Францыя» у 1904 годзе
53°53′51″ пн. ш. 30°19′56″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Дата пабудовы ХIХ
Дата скасавання 1970-я
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Францыя» — колішні будынак у Магілёве, які размяшчаўся па Першамайскай вуліцы, на заходнім боку Тэатральнай плошчы. На поўнач ад яго размяшчаўся дом Капцелева (таксама знішчаны).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будынак гасцініцы ў 1934 годзе

Была пабудавана ў ХIХ стагоддзі на месцы драўлянай Васкрасенскай праваслаўнай царквы, якая не была адноўлена пасля аднаго з гарадскіх пажараў 1820-х гадоў[1].

У XIX — пачатку XX стагоддзяў гасцініца «Францыя» належала Патапію Піліпавічу Капцелеву[2]. У 1914 годзе належала Соф’і Іосіфаўне Пасэ[3].

Калі ў час Першай сусветнай вайны ў Магілёве знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага, гасцініца была адведзена для флігель-ад’ютантаў Світы імператара. У гасцініцы жылі генерал-ад’ютант М. Іваноў[ru], генерал В. Барысаў[ru][4], вялікі князь Дзмітрый Паўлавіч, князь Ігар Канстанцінавіч, граф Д. Шарамецеў[ru], капітан 1-га рангу Саблін[5]. Пасля ў суседніх намерах пражывалі камісар Часовага ўрада ў Стаўцы Вярхоўнага галоўнакамандуючага Уладзімір Станкевіч і начальнік штаба генерал Міхаіл Бонч-Бруевіч. У лістападзе 1917 года ў Магілёў прыбылі лідары эсэраў і меншавікоў, каб адхіліць бальшавікоў ад улады. Па ўспамінах Бонч-Бруевіча ў двух нумарах, якія займаў Станкевіч, увесь час засядалі і нешта вырашалі эсэраўскія лідары Чарноў, Аўксенцьеў[ru] і Гоц[ru], вядомы меншавік, былы міністр працы Скобелеў[ru] і «яшчэ некалькі валасатых і барадатых чалавек такога ж эсэра-меншавіцкага толку і выгляду»[6].

Гарадская камендатура ў час нямецкай акупацыі

У час нямецкай акупацыі будынак займала гарадская камендатура[7]. У вайну гасцініца не пацярпела. Знішчана ў пачатку 1970-х гг.

Зноскі

  1. Гістарычная характарыстыка планіроўкі і забудовы.
  2. У Магілёве скралі надмагілле XIX стагоддзя. Хутчэй за ўсё, пліту здалі на металалом
  3. Иоффе Э. Г. По достоверным источникам: Евреи в истории городе Беларуси / Э. Г. Иоффе. — Мн.: Изд-во «Четыре четверти» 2001. — 352 с.: ил. ISBN 985-6089-81-6.
  4. Мордвинов А. А. Из пережитого. Воспоминания флигель-адъютанта императора Николая II. М.: Кучково поле, 2014. — Том 2. — 720 с.
  5. Русская армия в Великой войне: Кондзеровский П. К. В ставке верховного.
  6. Почанин, С. З. Историей обреченные / С. З. Почанин. — Минск : Беларусь, 1977. — 288 с.
  7. История Могилева: кто разрушил до основания центр города

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]