Гвалтоўная смерць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гвалтоўная смерць — адна з катэгорый смерці  (укр.), прадугледжаных сацыяльна-прававой класіфікацыяй паходжання смерці[1]. Гвалтоўнай смерцю прынята называць смерць, якая адбылася ад механічных пашкоджанняў, такіх, як дзеянне тупых прадметаў, у тым ліку транспартная траўма, падзенне з вышыні, дзеянне вострых прадметаў, агнястрэльнай зброі), асфіксіі, дзеянні крайніх тэмператур, электрычнага току, прамяністай энергіі, нізкага і высокага атмасфернага ціску, атручванняў і да таго падобнае.

Паводле тыпу ўздзеяння на чалавека фактары знешняга асяроддзя адрозніваюць:

  • механічныя фактары — нож, кастэт, агнястрэльны снарад, камень, аўтамабіль і г. д;
  • фізічныя фактары — высокая або нізкая тэмпература, высокі або нізкі атмасферны ціск, асфіксія, атручванні, дзеянне электрычнага току, радыеактыўнага выпраменьвання, іншых відаў выпраменьвання (лазернага, ЗВЧ і інш.);
  • хімічныя фактары — кіслоты, шчолачы, розныя атрутныя рэчывы.

Пры гэтым для вызначэння катэгорыі смерці няважна хто менавіта прымяняе знешні фактар ўздзеяння да чалавека — хто-небудзь старонні, сам памерлы або няшчасны выпадак. Самае галоўнае, што смерць наступае ад знешняга ўздзеяння, якое не звязана з наяўнымі ў чалавека захворваннямі.

Зноскі

  1. Авдеев М. И. Судебно-медицинская экспертиза трупа. — М. : «Медицина», 1976. — С. 35-37. (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]