Гдалія Алон
| Гдалія Алон | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 4 лютага 1901 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 17 сакавіка 1950 (49 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | гісторык |
| Навуковая сфера | гісторыя |
| Альма-матар | |
| Узнагароды | |
Гдалія Алон (1901, г. Кобрын — 1950, Ізраіль) — ізраільскі гісторык, даследнік Талмуда і гісторыі эпохі Другога Храма.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і равіна Нахмана Рагазніцкага і насіў першапачаткова прозвішча Рагазніцкі. Вучыўся ў некалькіх іешывах, у тым ліку (з 1913) у вядомай Слабодскай іешыве.
Пасля апублікавання Дэкларацыі Бальфура (1917) заняўся сіянісцкай дзейнасцю, заснаваў у сваім горадзе школу нацыянальна-рэлігійнага тыпу пад назвай «Хеўрон» з выкладаннем на іўрыце.
У 1922 годзе скончыў сярэднюю школу на ідышы ў Вене. У 1924 годзе адправіўся ў Берлін, дзе на працягу года наведваў равінскую семінарыю Хільдэсхеймера, адначасова слухаючы курсы ў Берлінскім універсітэце.
У 1926 годзе пасяліўся ў Іерусаліме і быў у ліку першых выпускнікоў Яўрэйскага ўніверсітэта (1931). Там цалкам пагрузіўся і ў даследаванні Талмуда, і ў класічную гісторыю, стаўшы, па выразе аднаго з яго настаўнікаў, «гісторыкам да кончыкаў пазногцяў».
Служыў у Хагане, у 1936 годзе быў камандзірам роты. Падчас вайны за незалежнасць удзельнічаў у баях за Іерусалім.
Выкладаў Талмуд і яўрэйскую гісторыю ў Яўбрэйскім універсітэце і адначасова апублікаваў значную колькасць артыкулаў, наватарскіх па духу і метадалогіі, набыўшы рэпутацыю шырока эрудыраванага навукоўца, які не пабаяўся зірнуць крытычным вокам на даўно сталыя гістарычныя канцэпцыі. Некаторыя яго працы праклалі новы шлях у даследаванні габрэйскай гісторыі, асабліва эпохі Другога храма і Талмуда. Шэраг яго кніг перакладзены на англійскую мову.
У 1957—1958 гадах быў апублікаваны двухтомны збор навуковых прац Алона «Даследаванні історыі яўрэйскага народа ў эпоху Другога храма і ў эпоху Мішны і Гемары».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]У 1953 годзе першым удастоены самай прэстыжнай у краіне Дзяржаўнай прэміі Ізраіля.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Коваленя, А.Они родились на белорусской земле / Александр Коваленя // Рэспубліка. — 2001. — 13 студзеня.
- Аллон (Рогозницкий) Гдалия [Электронный ресурс] // Электронная еврейская энциклопедия. — Режим доступа: http://www. eleven. co.il/ article/10149.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 4 лютага
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся ў Кобрыне
- Памерлі 17 сакавіка
- Памерлі ў 1950 годзе
- Памерлі ў Іерусаліме
- Пахаваныя на могілках «Сінедрыя»
- Выпускнікі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме
- Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Ізраіля
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Ізраіля