Перайсці да зместу

Геалагічная світа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Геалагі́чная сві́́́та (фр.: suite ад фр.: suivre «ісці следам») — комплекс пластоў горных парод, асноўная адзінка стратыграфічнай шкалы.

Світы ўключаюць амаль аднародныя асадкавыя, вулканічныя горныя пароды або чаргаваныя пароды розных тыпаў. Падраздзяляюцца на падсвіты, пачкі, пласты, слаі. Паводле аб'ёму могуць з'яўляцца часткай яруса або адпавядаць адразу некалькім ярусам. Пры вылучэнні світы ўлічваюцца яе рэчыўны склад. Палеанталагічныя рэшткі з'яўляюцца паказчыкам адноснага ўзросту світы.

Світы маюць уласную геаграфічную назву і ўваходзяць у склад геалагічных серый. З'яўляюцца асноўным аб'ектам пры геалагічных здымках.

  • Кручак С. А. Світа геалагічная // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).