Гемартроз
Выгляд
Гемартроз | |
---|---|
![]() | |
МКХ-10 | M25.0 |
МКБ-10-КМ | M25.0 |
МКХ-9 | 719.1 |
МКБ-9-КМ | 719.10[1][2], 719.1[1][2] і 719.18[2] |
DiseasesDB | 29653 |
MeSH | D006395 |
![]() |
Гемартроз — крывацёк ў поласць сустава.
Пераважнай прычынай гемартрозу з’яўляецца траўма. Найбольш выразна гемартроз праяўляецца ў галёнастопным, локцевым, запясцевым і асабліва каленным суставах. Пры гемартрозе сустаў хутка (за 1—2 гадзіны) павялічваецца ў аб’ёме, балючыя рухі ў ім рэзка абмежаваныя, пры пальпацыі адчуваецца флуктуацыя.
Лячэнне — спакой, адсмоктванне крыві з наступным накладаннем эластычнага бінта або гіпсавай лангеты.