Перайсці да зместу

Гіпс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гіпс
«Гіпсавая ружа» з Сахары, 47 см у даўжыню
Формула CaSO4•2H2O
Статус IMA grandfathered mineral (G)[d][1]
Фізічныя ўласцівасці
Колер Белы, шэры, чырвоны
Колер рысы Белы
Бляск Шкляны да перламутравага
Цвёрдасць 1,5—2,0
Спайнасць Вельмі дасканалая
Злом Няроўны; гнуткі, але не эластычны
Шчыльнасць 2,2—2,4 г/см³
Сінгонія Манаклінная
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Гіпс

Гіпс — мінерал з класа сульфатаў, склад: CaSO4•2H2O. Кудзелістая разнавіднасць гіпсу называецца селенітам, а крупчастая — алебастрам.

Гіпс утрымлівае 32,56 % СаО, 46,51 % SO3 і 20,93 % H2O. Чысты гіпс бясколерны і празрысты. Пры награванні да 170 °C часткова губляе ваду і пераўтвараецца ў алебастр. Пры змешванні з вадой алебастр хутка цвярдзее і пераўтвараецца ў гіпс.

У 2005 годзе ў свеце выраблена 110 млн. тон гіпсу (павелічэнне на 0,9 %). На чатырох найбуйнейшых прадуцэнтаў — ЗША, Іран, Канаду і Іспанію — прыпадае 43 % сусветнай вытворчасці гіпсу.

Выкарыстоўваецца ў будаўніцтве пры прыгатаванні тынковачных, гіпсабетонных сумесяў, у вытворчасці фарбаў, глазуры, у медыцыне, выяўленчым мастацтве, у аптычнай прамысловасці і інш.

  1. International Mineralogical Association - Commission on new minerals, nomenclature and classification The IMA List of Minerals (February 2013) — 2013.