Гемэрытрын
Jump to navigation
Jump to search
Гемэрытрын (ад стар.-грэч.: αἷμα — кроў і стар.-грэч.: ερυθρός — чырвоны) — алігамерны жалезаўтрымальны бялок класа металапратэінаў, выяўлены ў крыві некаторых бесхрыбетных жывёл. Здольны зварачальна звязвацца з кіслародам, забяспечваючы яго перанос у тканкі. Гемэрытрын выкарыстоўваецца для транспарту кіслароду ў крыві плечаногіх, сіпункулід, прыяпулід, некаторых кольчатых чарвякоў (паліхет). Акрамя таго, гемэрытрын выяўлены ў метанатрофнай бактэрыі Methylococcus capsulatus. Міягемэрытрын — аналаг міяглабіну хрыбтовых, выяўляецца ў цягліцах некаторых марскіх бесхрыбетных.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- 1HMD — будова дэоксі-формы гемэрытрыну сіпункуліды Themiste dyscrita на PDB
- 1HMO — будова аксігеніраванай формы гемэрытрыну Themiste dyscrita на PDB
- 2MHR — будова азіда-мет-міягемэрытрыну Themiste zostericola на PDB
- IPR002063 — апісанне на InterPro
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |