Геміянапсія
Выгляд
| геміянапсія | |
|---|---|
| Гаманімная геміянапсія | |
| МКХ-11 | 9D42.3 |
| МКХ-10 | H53.4 |
| МКХ-9 | 368.46, 368.47 |
| MeSH | D006423 |
Геміянапсія — выпадзенне паловы поля зроку, палавінная слепата. Адрозніваюць геміянапсію рознабаковую, якая характарызуецца выпадзеннем альбо вонкавых, альбо ўнутраных палоў поля зроку, і аднабаковую (аднайменную), пры якой выпадаюць аднолькавыя паловы поля зроку (правыя ці левыя). Геміянапсія ўзнікае пры кровазліццях ў мозг, чэрапна-мазгавых траўмах, пухлінах мозгу і інш. Калі мазгавая тканка цалкам не разбурана, геміянапсія зварачальная.
Лячэнне — ліквідацыя асноўнай прычыны, якая выклікала геміянапсію.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]