Гендарны закон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гендарны закон — гэта заканадаўчы ці падзаконны акт, у артыкулах ці пунктах якога ўтрымліваецца згадванне прыкмет полу. Згадванне полу з'яўляецца асноўным і адзіным адрозненнем гендарнага закона ад закона звычайнага. Прыкладамі такога згадвання прыкмет полу з'яўляюцца словы: мужчына, жанчына, маці, бацька, жонка, муж, а таксама прамыя згадванні «асобы мужчынскага полу», «асобы жаночага полу» ці ўскоснае «мацярынства», «бацькоўства».

Згадванне прыкмет полу ў законе можа спрыяць стварэнню і замацаванню прававой няроўнасці паміж поламі. Такі закон будзе насіць гендарна-асіметрычны характар. Дыскрымінацыя замацоўваецца двума спосабамі. У «адмоўным» спосабе дыскрымінаванаму полу ствараюцца дадатковыя абмежаванне ці яму навязваюцца дадатковыя абавязкі. У «станоўчым» спосабе іншаму полу ствараюцца дадатковыя перавагі ці падаюцца правы, якіх няма ў дыскрымінаванага полу.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]