Перайсці да зместу

Генрык Росман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генрык Росман
Henryk Rossman
Нараджэнне 24 снежня 1896
Варшава
Смерць 22 лютага 1937
Варшава
Месца пахавання
Партыя Польская Рэспубліка
Член у
  • Нацыянальная ліга[d]
Прыналежнасць Нацыянальна-радыкальны лагер
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генрык Росман (польск.: Henryk Rossman) — польскі палітык і юрыст, адзін з заснавальнікаў Нацыянальна-радыкальнага лагера. Адзін з галоўных ідэёлагаў Польскага Фалангізму.

Сын Казіміра і Алены Марыі Радкевічаў. Атрымаў хатнюю адукацыю, вучыўся ў рамеснай школе ў Лодзі[1].

У 1922 годзе стаў членам Назіральнай рады Агульнапольскага акадэмічнага саюза моладзі. Раман Дмоўскі прызначыў яго асабістым сакратаром. Дзейнічаў у Лагеры Вялікай Польшчы.

У 1933 годзе пачаліся расколы ў Нацыянальнай гвардыі. У 1934 годзе Генрыка Росмана і іншых лідэраў знялі з пасад у моладзевай секцыі Нацыянальнай партыі. Арганізацыя была забароненая.

У лагеры адбыліся расколы на дзве фракцыі: Фалангу і АБС. Генрык Росман узначальваў АБС. У 1935 годзе быў заснаваны часопіс «Prosto z Mostu»..

Канец 1936 года прынёс Генрыку Росману праблемы са здароўем. Памёр у лютым 1937 года. Некалькі тысяч чалавек удзельнічалі ў яго пахаванні на Старых Павонзкаўскіх могілках.

  1. Piotr S. Wandycz Stanislaw Kozicki, Historia Ligi Narodowej: Okres 1887-1907. London: "Mysl Polska," 1964. // Slavic Review. — 1965-09. — В. 3. — Т. 24. — С. 544–545. — ISSN 0037-6779. — DOI:10.2307/2492287