Генрых II Наварскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Генрых II д’Альбрэ
фр.: Henri d’Albret
Генрых II д’Альбрэ
кароль Навары
12 лютага 1517 — 25 мая 1555
(пад імем Генрых (Энрыке) II)
Папярэднік: Жан III д’Альбрэ, Кацярына I дэ Фуа
Пераемнік: Жанна III д’Альбрэ
граф Перыгора і віконт Ліможа
1516 — 1555
(пад імем Генрых I)
Папярэднік: Жан II д’Альбрэ, Кацярына I дэ Фуа
Пераемнік: Жанна д’Альбрэ
граф дэ Фуа і дэ Бігор, віконт Беарна і Марсана
1517 — 1555
(пад імем Генрых I)
Папярэднік: Жан III д’Альбрэ, Кацярына I дэ Фуа
Пераемнік: Жанна д’Альбрэ
сеньёр д’Альбрэ
1522 — 1550
(пад імем Генрых I)
Папярэднік: Ален д’Альбрэ
герцаг д’Альбрэ
1522 — 1550
(пад імем Генрых I)
Пераемнік: Жанна д’Альбрэ
граф д’Арманьяк
1527 — 1549
(пад імем Генрых I)
Суправіцель: Маргарыта Наварская (1509 — 1549)
Папярэднік: Карл II Алансонскі
Пераемнік: Жанна д’Альбрэ
 
Нараджэнне: 18 красавіка 1503(1503-04-18)
Сангуеза
Смерць: 25 мая 1555(1555-05-25) (52 гады)
Ажэтмо
Пахаванне: Лескарскі сабор
Род: Альбрэ
Бацька: Жан д’Альбрэ
Маці: Кацярына дэ Фуа
Жонка: Маргарыта Наварская
Дзеці: Жанна III, Жан (Хуан)
 
Узнагароды:
Knight of the Order of the Holy Spirit Knight of the Order of Saint-Michel

Генрых (Энрыке) II Наварскі ці Генрых д’Альбрэ (фр.: Henri II de Navarre, фр.: Henri d’Albret, ісп.: Enrique II de Navarra 18 красавіка 1503, Сангуеза — 25 мая 1555, Ажэтмо) — кароль Навары з 1517 года з дынастыі Альбрэ, сын караля Жана (Хуана) III д’Альбрэ і каралевы Кацярыны дэ Фуа.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці бацькі ў 1516 годзе Генрых атрымаў у спадчыну яго асабістыя ўладанні — графства Перыгор і віконцтва Лімож. Пасля смерці маці ў 1517 годзе Генрых пад імем Генрых II стаў каралём Навары, а таксама атрымаў у спадчыну графствы Фуа і Бігор, віконцтва Беарн. Аднак кароль Арагона Фердынанд II яшчэ ў 1512 годзе захапіў большую частку Навары і далучыў яе да Арагона. Рэальна ў кіраванне Генрых атрымаў толькі Ніжнюю Навару. Акрамя таго, пасля смерці дзеда, Алена Вялікага, Генрых атрымаў у спадчыну радавую сеньярыю Альбрэ. У 1521 годзе Генрых паспрабаваў ваенным шляхам вярнуць захопленую частку Навары, але поспеху гэта не прынесла.

Генрых працягнуў палітыку бацькі па збліжэнні з Французскім каралеўствам. У 1523 годзе ён зблізіўся з каралём Францыскам I. Ён удзельнічаў у арміі Францыска бітве пры Павіі ў 1525 годзе супраць імператара Карла V, у якой патрапіў разам з Францыскам у палон. Аднак тым жа годзе Генрых бег з палону, што дадало яму прэстыжу.

У 1527 годзе Генрых ажаніўся з сястрой Францыска I, Маргарытай, якая прынесла яму ў якасці пасагу графства Арманьяк. Двор яго жонкі ў горадзе Нерак стаў адным з цэнтраў літаратуры, навукі і мастацтва Заходняй Еўропы.

У 1548 годзе Генрых выдаў сваю адзіную дачку і спадчынніцу, Жанну, замуж за герцага Антуана дэ Бурбона.[1]

У 1550 годзе сеньярыя Альбрэ атрымала статус герцагства.

Генрых памёр 25 мая 1555 года на працягу свайго паломніцтва да магілы святога Жырона ў гасконскім Ажэтмо і быў пахаваны ў радавой пахавальні каралёў Навары ў саборы Лескар. Усе яго ўладанні атрымала ў спадчыну дачка Жанна.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Жонка: з 24 студзеня 1527 года Маргарыта Ангулемская (11 красавіка 1492 — 21 снежня 1549), дачка Карла Арлеанскага, графа Ангулема і Перыгора

Зноскі

  1. Іх сын пад імем Генрых IV аб’яднаў Францыю і Навару.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]