Перайсці да зместу

Генрых VI (пфальцграф Рэйнскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генрых VI
пфальцграф Рэйнскі

Нараджэнне 1195[1] ці 1196
Смерць красавік 1214[1] ці 1 мая 1214(1214-05-01)
Месца пахавання
Род Вельфы
Бацька Генрых V[2][3]
Маці Агнэса Гогенштаўфен[d][2][3]
Жонка Matilda of Brabant[d] і Matilda of Brabant[d][4]

Генрых VI (II) Малодшы (ням.: Heinrich (VI.) II. der Jüngere von Braunschweig; каля 1196 — 16 ці 26 красавіка 1214) — пфальцграф Рэйнскі з 1212 года з роду Вельфаў.

Адзіны сын пфальцграфа Генрыха I (пам. 1227) і яго жонкі Агнесы фон Штаўфен. Выхоўваўся пры двары англійскага караля Іаана Беззямельнага, свайго стрыечнага дзеда. Вярнуўся ў Германію ў 1211/1212 годзе.

Стаў пфальцграфам Рэйнскім у 1212 годзе, калі яго бацька Генрых I па палітычных прычынах адмовіўся ад гэтага тытула на карысць сына. У палітычным плане Генрых Малодшы падтрымліваў спачатку свайго дзядзьку Атона Браўншвайгскага, але ў 1213 годзе перайшоў на бок Фрыдрыха II Штаўфена.

Генрых II быў у шлюбе (1212) з Мацільдай Брабанцкай (1200-1267), дачкой брабанцкага герцага Генрыха I. У сілу маленства жонкі дзяцей у гэтым шлюбе не было.

Генрых Малодшы памёр 16 ці 26 красавіка 1214 года і быў пахаваны ў манастыры Шонау (пад Гайдэльбергам).

Пасля яго смерці імператар Фрыдрых II перадаў пфальцграфства Рэйнскае герцагу Людвігу I Баварскаму як найбліжэйшаму сваяку (мужу сястры Генрыха II).

Мацільда Брабанцкая ў 1224 годзе выйшла замуж за Флорыса IV, графа Галандыі.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #104237465 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. а б Kindred Britain
  3. а б Lundy D. R. The Peerage
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • Eduard Winkelmann. Heinrich V. (Pfalzgraf bei Rhein) // Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). — Bd. 11. — Lpz.: Duncker & Humblot, 1880. — S. 559—561. (нем.)
  • Peter Fuchs. Heinrich (V.) der Lange (Ältere) von Braunschweig // Neue Deutsche Biographie (NDB). Band 8. — Berlin: Duncker & Humblot, 1969. — P. 381—383.