Іаан Беззямельны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Іаан (Джон) Беззямельны
John Lackland
Іаан (Джон) Беззямельны
Royal Arms of England.svg
сцяг
25-ы Кароль Англіі
сцяг
з 6 красавіка 1199
Каранацыя: 27 мая 1199
Папярэднік: Рычард I
Пераемнік: Генрых III
 
Нараджэнне: 24 снежня 1166
Палац Бамонт[d], Оксфардшыр, Англія
Смерць: 19 кастрычніка 1216 (49 гадоў)
Ньюарк-он-Трэнт[d], Ньюарк[d], Ньюарк-энд-Шэрвуд[d], Нотынгемшыр[d], Каралеўства Англія
Пахаванне: Ворчэсцерскі сабор[d]
Дынастыя: Дынастыя Плантагенетаў
Бацька: Генрых II Плантагенет
Маці: Аліенора Аквітанская
Жонка: Ізабела Глостэрская[d] і Ізабела Ангулемская
Дзеці: Генрых III, кароль Англіі, Рычард, кароль Германіі, Джаан Англійская[d], Ізабела Англійская, Элеанора Плантагенет[d], Джаана Уэльская[d], Рычард ФіцРой[d] і Олівер фіц Рэгіс[d]

Іаан (Джон) Беззямельны (англ.: John Lackland; 24 снежня 1167, Оксфард - 19 кастрычніка 1216, Ньюарк) — кароль Англіі (з 1199) і герцаг Аквітаніі з дынастыі Плантагенетаў, малодшы (пяты) сын Генрыха II і Элеаноры Аквітанскай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Яго праўленне лічыцца адным з самых катастрафічных за ўсю гісторыю Англіі — яно пачалося з заваявання Нармандыі французскім каралём Філіпам II Аўгустам і скончылася грамадзянскай вайной, калі ён ледзь не страціў трон (за свае паражэнні ён атрымаў яшчэ адну мянушку «Мяккі Меч», Softsword). У 1213 годзе ён прызнаў Англію васалам рымскага папы, каб скончыць разлад з каталіцкай царквой, а ў 1215 годзе паўсталыя бароны прымусілі яго падпісаць Вялікую хартыю вольнасцей, за што Іаан у асноўным і стаў вядомы. Некаторыя гісторыкі лічаць, што кіраванне Іаана было не лепш і не горш за валадаранне Рычарда I і Генрыха III. Тым не менш, рэпутацыя Іаана такая, што з тых часоў ніводны англійскі манарх не называў сваіх нашчадкаў гэтым імем (яно пасля стала лічыцца нешчаслівым таксама ў кіруючых дынастыях Шатландыі і Францыі).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]