Перайсці да зместу

Генры Ліф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алімпійскія ўзнагароды
Рэкетс
Серабро Лондан 1908 Адзіночны разрад
Бронза Лондан 1908 Парны разрад

Генры Мерэдыт Ліф (англ.: Henry Meredith Leaf; 18 кастрычніка 1862, Скасбара, Паўночны Іаркшыр23 красавіка 1931, Лондан) — брытанскі ігрок у рэкетс, прызёр летніх Алімпійскіх гульняў.

Ліф удзельнічаў у адзіночным і парным турнірах па рэкетсу на летніх Алімпійскіх гульнях 1908 у Лондане. У адзіночным разрадзе ён адразу выйшаў у фінал і абгуляў там Генры Бругхэма, аднак у тым матчы ён пашкодзіў руку і не стаў спаборнічаць у фінале з Эванам Ноэлем, стаўшы сярэбраным прызёрам. Але затым разам яны з паўфінале пачалі парны турнір, але прайгралі ў ім, заняўшы трэцяе месцы.

Зноскі