Генуя (правінцыя)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Правінцыя Генуя
Provincia di Genova
Герб
Герб
Краіна  Італія
Уваходзіць у Лігурыя
Уключае 67 камун
Адміністрацыйны цэнтр Генуя
Глава Алесандра Рэпета
Насельніцтва 870 553
Шчыльнасць 473 чал./км²
Плошча 1 838 км²
Правінцыя Генуя на карце
Часавы пояс UTC+1 і UTC+2
ISTAT 010
Тэлефонны код 010, 0185
Паштовыя індэксы з 16010 па 16049, 16100
Код аўтам. нумароў GE
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Правінцыя Генуя на Вікісховішчы

Ге́нуя (італ.: Provincia di Genova, ліг.: Provinsa de Zena) — правінцыя ў Італіі, у рэгіёне Лігурыя. Сталіца правінцыі — горад Генуя.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

У правінцыі Генуя размешчана мноства горных вяршыняў, найбольш высокая з якіх — Маджараска (1804 м). Мноства прыродных запаведнікаў.

16 з 67 камун правінцыі маюць выхад да мора.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Правінцыя Генуя ўтворана 1 сакавіка 1860 года дэкрэтам караля Віктара Эмануіла II Савойскага. У гэтым жа годзе Лігурыя была падзелена на дзве вялікія правінцыі — Геную і правінцыю Порта Маўрыцыа (пазней Імперыя). 27 красавіка 1875 года Віктар Эмануіл II зацвердзіў герб правінцыі. Герб змяняўся ў 1933 годзе, з прыходам фашыстаў да ўлады.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Вырошчваецца вінаград, алівы, персікі, лимоны, абрыкосы. Індустрыя сканцэнтравана галоўным чынам у горадзе Генуя.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Правінцыі Лігурыі