Персік
| Персік | |||||||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||
|
Prunus persica | |||||||||||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||
Персік (Prunus persica) — пладовае дрэва з падрода мігдал (Prunus).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Роднасны мігдальным дрэвам, адрозніваецца ад яго толькі пладамі. Персік — лісцевае дрэва, дасягае 5—10 м вышынёй. Лісце 7—15 см даўжынёй і 2—3 см шырынёй. Кветкі разрастаюцца ранняй вясной да з'яўлення першага лісця. Плод — костачкавы, валодае добрым колерам і пахам.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Назва «персік» у шматлікіх еўрапейскіх мовах, паходзіць ад назвы краіны Персіі, дзе ўпершыню еўрапейцы пазнаёміліся з фруктам. Сучасная батанічная навука сцвярджае, што персік паходзіць з Кітая, і з'явіўся ў Персіі і міжземнаморскім рэгіёне дзякуючы гандлю, а менавіта Шаўковаму шляху, яшчэ ў дахрысціянскія часы.
Папулярны ў Кітаі, Японіі і суседніх азіяцкіх краінах. У Еўропе і Паўночнай Амерыцы распаўсюджаны менш.
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]У Кітаі лічыцца, што калі жанчына частуе мужа персікам, тое гэта можа расцэньвацца як прапанова сексу.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярджэнняў няясныя, бо не ўжыты зноскі. |