Георгій Георгіевіч Разанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Георгій Георгіевіч Разанка

старшыня Пружанскага раённага выканаўчага камітэта[d]
1985 — 1989

Нараджэнне невядома
Смерць 25 сакавіка 2021(2021-03-25)[1]
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны служачы
Узнагароды

Георгій Георгіевіч Разанка (?, в. Роўбіцк, Пружанскі раён — 25 сакавіка 2021) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1962 годзе з адзнакай аддзяленне механізацыі Пружанскага сельгастэхнікума. Пасля адпрацоўкі ў калгасе паступіў і паспяхова скончыў Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Пяць гадоў працаваў галоўным інжынерам у калгасе «Шлях Леніна». Потым дзесяць гадоў — старшынёй калгаса «Новая Крыніца»[2].

У 1982—1985 гг. узначальваў упраўленне сельскай гаспадаркі Пружанскага райвыканкама. У 1985—1989 гг. быў старшынёй Пружанскага райвыканкама, у 1989—1991 гг. — першым сакратаром райкама КПБ. 11 гадоў працаваў начальнікам раённай інспекцыі па экалогіі і два скліканні — памочнікам членаў Савета Рэспублікі[2].

Памёр 25 сакавіка 2021 года. 27 сакавіка прайшло развітанне каля Пружанскага палаца культуры, цырымонія праходзіла з закрытай труной (гл. пандэмія COVID-19 у Беларусі)[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Удастоены звання «Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна» (2015) за вялікі асабісты ўнёсак у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна[3].

Зноскі