Георгій Канстанцінавіч Гаранскі
Георгій Канстанцінавіч Гаранскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 снежня 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 лістапада 1999 (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | машынабудаванне і тэхнічная кібернетыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | член-карэспандэнт АН БССР, прафесар |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Георгій Канстанцінавіч Гаранскі (26 снежня 1912, г. Казань — 8 лістапада 1999) — беларускі савецкі вучоны ў галіне машынабудавання і тэхнічнай кібернетыкі. Член-карэспандэнт АН БССР (1969), доктар тэхнічных навук (1968), прафесар (1969)[1], акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій (Масква, 1993)[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў БПІ ў 1938 годзе. У 1938—1939 гг. працаваў канструктарам на заводзе імя С. М. Кірава. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1945—1955 гг. дэкан механічнага факультэта, прарэктар Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1955—1957 гг. інжынер СКБ завода аўтаматычных ліній[3].
З 1957 года ў АН БССР. У 1957—1960 гг. в.а. дырэктара Інстытута машыназнаўства, у 1960—1963 гг. намеснік дырэктара Інстытута машыназнаўства і аўтаматызацыі. З 1963 г. намеснік дырэктара вылічальнага цэнтра Інстытута матэматыкі АН БССР[3]. У 1965—1970 гг. дырэктар Інстытута тэхнічнай кібернетыкі АН БССР[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]З 1970 года працаваў па праблеме аўтаматызацыі тэхналагічнага праектавання. Распрацаваў асновы тэорыі комплекснай аўтаматызацыі і механізацыі зборачнай вытворчасці, тэорыі праектавання і разліку эксплуатацыі аўтаматызаваных станочных ліній і станкоў-аўтаматаў. Стварыў метады прадстаўлення і кадавання інфармацыі аб машынабудаўнічых дэталях, алгарытмы пошуку праектных рашэнняў з выкарыстаннем табліц адпаведнікаў і праграмавання на іх аснове лагічных задач, якія ўзнікаюць пры аўтаматычным праектаванні[3].
Навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]Працы ў галіне аўтаматызацыі тэхналагічнай вытворчасці ў машынабудаванні[1]. Аўтар Больш 210 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій[3].
- К теории автоматизации инженерного труда. Мн.: Изд-во Акад. наук БССР, 1962.
- Расчет режимов резания при помощи электронно-вычислительных машин. Мн.: Госиздат БССР, 1963.
- Элементы теории автоматизации машиностроительного проектирования с помощью вычислительной техники. — Мн., 1970 (в соавт.)
- Автоматизированные системы технологической подготовки производства в машиностроении. М.: Машиностроение, 1976 (в соавт.).
- Технологическое проектирование в комплексных автоматизированных системах подготовки производства. М.: Машиностроение, 1981 (совм. с Э. Л. Бендеровой).
- Кодирование информации о машиностроительных деталях в автоматизированных системах технологического проектирования. Минск: БелНИИНТИ, 1989
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені (1944 г., 1985), Чырвонай Зоркі (1945), медалямі.
Зноскі
- ↑ а б в Горанский Георгий Константинович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 159. — 737 с.
- ↑ Горанский, Георгий Константинович (доктор технических наук ; 1912—1999) (руск.)
- ↑ а б в г Гаранскі Георгій Канстанцінавіч
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Георгій Канстанцінавіч Гаранскі на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Георгій Канстанцінавіч Гаранскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 26 снежня
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Казані
- Памерлі 8 лістапада
- Памерлі ў 1999 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі БНТУ
- Дактары тэхнічных навук
- Члены-карэспандэнты АН БССР
- Выпускнікі БНТУ
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Машынабудаўнікі Беларусі
- Кібернетыкі Беларусі
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Дэканы машынабудаўнічага факультэт БНТУ