Георгій Рыгоравіч Мандзалеўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Спартыўныя ўзнагароды
Валейбол
Алімпійскія гульні
Золата Токіа 1964
Золата Мехіка 1968
Чэмпіянаты свету
Бронза Францыя 1956
Золата Бразілія 1960
Золата СССР 1962
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Чэхаславакія 1958
Бронза Румынія 1963
Золата Турцыя 1967

Георгій Рыгоравіч Мандзалеўскі (нар. 26 студзеня 1934 г., Орша Віцебская вобласць, БССР) — савецкі валейбаліст, злучны, двухразовы алімпійскі чэмпіён (Токіа-1964, Мехіка-1968). Заслужаны майстар спорту СССР (1963). Узнагароджаны двума ордэнамі «Знак Пашаны».

Выступаў за Адэскія каманды «Буравеснік» і СКА (1951-1956), з 1958 года - за ЦСКА. У зборнай СССР - у 1956-1964, 1967-1968 гадах.

Скончыў Адэскі педагагічны інстытут (1956), быў дацэнтам Ваенна-інжынернай акадэміі ім. В. В. Куйбышава. Працаваў старшым выкладчыкам у Маскоўскім дзяржаўным горным універсітэце.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Двухразовы алімпійскі чэмпіён (1964, 1968)
  • Двухразовы чэмпіён свету (1960, 1962)
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 1956
  • Чэмпіён Еўропы 1967
  • Двухразовы бронзавы прызёр чэмпіянатаў Еўропы (1958, 1963)
  • Пераможца Спартакіяды народаў СССР (1956, 1963)
  • Шасціразовы Чэмпіён СССР (1958, 1960, 1961, 1962, 1965, 1966)
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату СССР 1955
  • Пераможца Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў (1960, 1962)