Герб Астравоў Кука

З пляцоўкі Вікіпедыя

Цэнтральны элемент герба Астравоў Кука — шчыт сіняга колеру, у цэнтры якога размешчана кольца з 15 белых зорак, якія сімвалізуюць 15 астравоў архіпелага. Справа ад шчыта намаляваная белая крачка (або какаіа на мове маоры астравоў Кука), якая сімвалізуе неба і чысціню. У дзюбе яна трымае крыж, які сімвалізуе хрысціянскую веру. Злева ад шчыта намалявана лятучая рыба (або марора), якая сімвалізуе багацце акіяна. Рыба трымае раратонгскую дубінку, як знак багацця традыцый астравоў Кука.

Шчыт вянчае галаўны ўбор (пары-кура) Арыкі (вярхоўнага правадыра астравоў Кука), які сімвалізуе важнасць традыцый. На залатой стужцы пад шчытом напісана назва краіны — «Cook Islands». Пад шчытом таксама намаляваны лісце какосавай пальмы, якое паказвае ўрадлівасць глеб.

Герб Астравоў Кука быў створаны Пітэрам Бідам, прафесарам Універсітэта Окленда, і прыняты ў 1980 годзе.