Залежныя тэрыторыі
Залежныя тэрыторыі — агульнае абазначэнне тэрыторый, якія знаходзяцца ў пэўнай палітычнай залежнасці ад якой-небудзь дзяржавы.
Існуюць розныя ступені і формы залежнасці, але асноўнай адметнасцю залежных тэрыторый з’яўляецца тое, што яны не лічацца часткай асноўнай ці мацерыковай тэрыторыі пэўнай дзяржавы. У той час, калі асноўная тэрыторыя дзяржавы знаходзіцца пад непасрэдным кантролем органаў улады, залежныя тэрыторыі маюць больш высокі ўзровень аўтаномнасці. Напрыклад, многія з залежных тэрыторый маюць адрозную ад дзяржавы-гаспадара прававую сістэму.
Акрамя таго, існуюць тэрыторыі, якія нельга назваць незалежнымі — да іх адносяцца спрэчныя і акупаваныя тэрыторыі, дзяржавы з урадам у выгнанні, альбо тэрыторыі, на якіх дзейнічаюць значныя аўтанамісцкія ці сепаратысцкія рухі.
Спіс залежных тэрыторый[правіць | правіць зыходнік]
Азорскія астравы: аўтаномны рэгіён Партугаліі ў Атлантычным акіяне
Аландскія астравы: аўтаномная правінцыя Фінляндыі, кіруецца на аснове спецыяльнага міжнароднага пагаднення
Амерыканскае Самоа: заморскае ўладанне (недалучаная тэрыторыя) ЗША (таксама вядомае як Усходняе Самоа)
Ангілья: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
Аамынь (Макаа) — Спецыяльны адміністрацыйны раён Аамынь Кітайскай Народнай Рэспублікі: тэрыторыя, якая кіруецца Кітаем на аснове спецыяльнага міжнароднага пагаднення
Аруба: аўтаномная заморская тэрыторыя Каралеўства Нідэрландаў
Астравы Ашмар і Карцье — Тэрыторыя астравоў Ашмар і Карцье: вонкавая тэрыторыя Аўстраліі без сталага насельніцтва
Бермудскія Астравы: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
Банайрэ, Сінт-Эстатыус і Саба (Карыбскія Нідэрланды): асобыя абшчыны (заморская тэрыторыя) Нідэрландаў з 10 кастрычніка 2010 года.
Брытанская Тэрыторыя ў Індыйскім Акіяне: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі (на астравах Чагас)
Віргінскія Астравы (Брытанскія) — Брытанскія Віргінскія Астравы: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
востраў Бувэ: уладанне Нарвегіі
Віргінскія Астравы (ЗША) — Віргінскія астравы Злучаных Штатаў Амерыкі: заморскае ўладанне (недалучаная тэрыторыя) ЗША
Гвадэлупа: заморскі дэпартамент Францыі
Гвіяна — Французская Гвіяна: заморскі дэпартамент Францыі
Гернсі: каронная зямля Вялікабрытаніі, частка Нармандскіх астравоў
Гібралтар: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
Ганконг (Сянган) — Спецыяльны адміністрацыйны раён Ганконг Кітайскай Народнай Рэспублікі: тэрыторыя, якая кіруецца Кітаем на аснове спецыяльнага міжнароднага пагаднення
Грэнландыя: залежная тэрыторыя (аўтаномны рэгіён) Даніі
Гуам: заморскае ўладанне (недалучаная тэрыторыя) ЗША
Джэрсі: каронная зямля Вялікабрытаніі, частка Нармандскіх астравоў
Кайманавы Астравы — Кайманавы (Кайман) Астравы: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
Канарскія астравы — аўтаномная супольнасць Іспаніі;
в. Кліпертан: заморскае ўладанне Францыі без сталага насельніцтва; вылучаны з падпарадкавання Французскай Палінезіі з 21.02.2007
Какосавыя Астравы — Тэрыторыя Какосавыя (Кілінг) Астравы: вонкавая тэрыторыя Аўстраліі
Кука астравы: самакіруемая тэрыторыя ў свабоднай асацыяцыі з Новай Зеландыяй
Кюрасаа: аўтаномная заморская тэрыторыя Каралеўствы Нідэрландаў з 10 кастрычніка 2010 года.
Мадэйра (астравы): аўтаномны рэгіён Партугаліі ў Атлантычным акіяне
Маёта: заморскі дэпартамент Францыі
Малыя Ціхаакіянскія Астравы ЗША — Малыя Ціхаакіянскія Аддаленыя Астравы (ЗША): заморскае ўладанне ЗША без карэннага насельніцтва (уключае в. Бейкер, атол Джонстан, в. Джэрвіс, в. Хаўлэнд, рыф Кінгмен, атол Мідуэй, атол Пальміра, в. Уэйк)
Марцініка: заморскі дэпартамент Францыі
Мелілья: аўтаномны горад Іспаніі ў Афрыцы (Міжземнае ўзбярэжжа Марока)
Мантсерат: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
Мэн — Востраў Мэн: каронная зямля Вялікабрытаніі
в. Наваса: заморскае ўладанне ЗША без карэннага насельніцтва, аспрэчваецца Рэспублікай Гаіці
Ніўэ: самакіруемая тэрыторыя ў свабоднай асацыяцыі з Новай Зеландыяй
Новая Каледонія: заморская тэрыторыя Францыі
Норфалк — Востраў Норфалк: вонкавая тэрыторыя Аўстраліі
Астравы Каралавага мора: вонкавая тэрыторыя Аўстраліі без сталага насельніцтва
Піткэрн: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
Пуэрта-Рыка — Садружнасць Пуэрта-Рыка: заморскае ўладанне (недалучаная тэрыторыя)
Рэюньён: заморскі дэпартамент Францыі
Ражства Востраў: вонкавая тэрыторыя Аўстраліі
Свальбард: тэрыторыя, якая кіруецца Нарвегіяй на аснове спецыяльнага міжнароднага пагаднення; уключае а-вы Шпіцберген і Мядзвежы
Святой Алены Востраў: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі; уключае таксама астравы Трыстан-да-Кунья і востраў Узнясення
Паўночныя Марыянскія астравы — Садружнасць Паўночных Марыянскіх Астравоў (ЗША): заморскае ўладанне (недалучаная тэрыторыя) ЗША
Сен-Бартэльмі: заморская тэрыторыя Францыі, вылучана ў асобную тэрыторыю са складу Гвадэлупы 21.02.2007
Сен-Мартэн: заморская тэрыторыя Францыі, вылучана ў асобную тэрыторыю са складу Гвадэлупы 21.02.2007
Сен-П’ер і Мікелон: заморская тэрыторыя Францыі
Сеўта: аўтаномны горад Іспаніі ў Афрыцы (Міжземнае ўзбярэжжа Марока)
Сінт-Мартэн: аўтаномная заморская тэрыторыя Каралеўства Нідэрландаў з 10 кастрычніка 2010 года.
Цёркс і Кайкас: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
Такелау, Юніён: залежная тэрыторыя Новай Зеландыі
Уоліс і Футуна — Астравы Уоліс і Футуна: заморская тэрыторыя Францыі
Фарэрскія Астравы: залежная тэрыторыя (аўтаномны рэгіён) Даніі
Фалклендскія Астравы — Фалклендскія (Мальвінскія) Астравы: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі, аспрэчваецца Аргенцінай
Французская Палінезія: заморская тэрыторыя Францыі
Французскія Паўднёвыя Тэрыторыі — Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя Тэрыторыі: заморская тэрыторыя Францыі, уключае раскіданыя па Індыйскім акіяне астравы без сталага насельніцтва
Астравы Херд і Макдональд: вонкавая тэрыторыя Аўстраліі без сталага насельніцтва
Астравы Эпарсэ (Раскіданыя астравы): заморскае ўладанне Францыі, уключае астравы Басас-да-Індыя, Глар'ёз, Еўропа, Жуан-ды-Нова (аспрэчваюцца Мадагаскарам) і Трамлен (аспрэчваецца Маўрыкіем); адміністрацыйна падпарадкаваны Французскім Паўднёвым і Антарктычным тэрыторыям
Паўднёвая Джрджыя і Паўднёвыя Сандвічавы астравы: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі, аспрэчваецца Аргенцінай
Ян-Маен — востраў Ян-Маен: уладанне Нарвегіі
У гэты спіс не ўключаны ваенныя і ваенна-марскія базы, якія знаходзяцца на тэрыторыі іншых дзяржаў.