Герб Ерэвана
Герб Ерэвана — афіцыйны геральдычны сімвал горада Ерэвана, сталіцы Арменіі.
Апісанне і сімвалізм
[правіць | правіць зыходнік]Герб Ерэвана ўяўляе сабой геральдычны шчыт французскай формы бронзава-абрыкосавага колеру. Шчыт аточаны тонкім контурам блакітнага колеру.
Цэнтральнай і адзінай фігурай герба з'яўляецца намаляваны блакітнымі лініямі «Цар-леў Эрэбуні», які ідзе. Ён сімвалізуе ўладу (такі леў часта размяшчаўся на родавых гербах князёў Арменіі). Правая пярэдняя лапа жывёлы трымае скіпетр, які ўвасабляе ўладу. На грудзях льва размешчана круглая эмблема, на якой сімвалічна намалявана гара Арарат і знак, які азначае вечнасць. Над галавой льва размешчана карона, намаляваная ў выглядзе так званага дрэва жыцця — сімвала, які з даўніх часоў увасабляе вечнасць.
У ніжняй частцы герба размешчана паласа сіняга колеру, на якой залатымі літарамі напісана назва горада армянскай мовай.
Гарадскі герб быў афіцыйна зацверджаны ў 1995 годзе.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Флаги и гербы мировых столиц. Укл. К. Я. Нежинський. Москва. «Эксмо»-2009. ISBN 978-5-699-33497-1
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герб Ерэвана
Для паляпшэння артыкула пажадана |