Герцберг-ам-Гарц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Герцберг-ам-Гарц
ням.: Herzberg am Harz
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Зямля
Раён
Каардынаты
Унутраны падзел
6 гарадскіх раёнаў=
Кіраўнік
Герхард Вальтэр
ХДС
Плошча
71,88 км²
Вышыня цэнтра
240 м
Насельніцтва
13802 чалавекі (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
05521, 05585
Паштовыя індэксы
37412
Аўтамабільны код
OHA
Афіцыйны сайт
herzberg.de (ням.)
Герцберг-ам-Гарц на карце Германіі ±
Герцберг-ам-Гарц (Германія)
Герцберг-ам-Гарц
Герцберг-ам-Гарц (Ніжняя Саксонія)
Герцберг-ам-Гарц

Герцберг-ам-Гарц (ням.: Herzberg am Harz) — горад у Германіі, у зямлі Ніжняя Саксонія. Уваходзіць у склад раёна Остэродэ. Насельніцтва складае 14 016 чалавек (на 31 снежня 2009 года). Займае плошчу 71,88 км². Афіцыйны код03 1 56 009.

Горад падзяляецца на 6 гарадскіх раёнаў.

Эсперанта ў Герцбергу[правіць | правіць зыходнік]

11-га ліпеня 2006 года, згодна з рашэннем гарадскіх дэпутатаў горад атрымаў наступрае поўнае імя: "Герцберг — эсперанта-горад" ("Herzberg — die Esperanto-Stadt"), стаўшы такім чынам першым у сусветнай гісторыі паселішчам, якое атрымала такі статус. Горад выкарыстоўвае для міжнародных сувязяў мову эсперанта, у прыватнасці дзяля зносінаў з жыхарамі горада-пабраціма Гура, Польшча. У Герцберге дзейнічае культурны цэнтр нямецкіх эсперантыстаў і Сусветнай арганізацыі эсперанта. Усе прывітальныя шыльды, усталяваныя на ўезде ў горад, і таксама многія з надпісаў, шыльд у самім горадзе таксама напісаны на двух мовах — нямецкай і эсперанта.

У мясцовай школе арганізавана выкладанне эсперанта, а ў бібліятэке маецца вялікі збор кніг на гэтай мове. Згодна з планамі аўтараў праекта, Герцберг павінен стаць узорам двухмоўнага горада, ў якім моўная камунікацыя адбываецца на двух узроўнях - нацыянальным (нямецкая мова) і інтэрнацыянальным (эсперанта).

У рэстаране Großer Knollen, які знаходзіцца на аднаіменнай гары (вышынёй 687 метраў), пачынаючы са студзеня 2007 года наведвальнікам прапаноўваецца двухмоўнае меню. Неўзабаве гэтаму прыкладу паследвалі два іншых рэстарана. Пачынаючы са снежня 2008 года дзейнічае "Жэньшэнь-буцік" (эсперанта Ginsengo-butiko) з двухмоўным меню. У 2011 годзе у дворыку буціка адчынілася Эсперанта-кавярня (Esperant-kavejo). Уладарнік кавярні і буціка Харальд Шыке з’яўляецца спецыялістам ў галіне прыроднай медыцыны, прэзідэнтам Міжнароднай асацыяцыі прыроднай медыцыны (эсперанта Internacia Naturkuraca Asocio) і таксама вядзе прыём пацыентаў на дзвюх мовах — нямецкай і эсперанта[1]. Увогуле у 2012 годзе мяню на эсперанта прапаноўвалі 8 рэстаранаў і кавярань горада.

Летам 2011 года, сям’я эсперантыстаў з Польшчы набыла з вёсцы Зібер, якая ўваходзіць у склад Герцберга, трохзорачны атэль Zum Pass[2][3]. У той жа час аўстрыскі эсперантыст Амір Явадзі пераехаў у Герцберг, дзе набыў стары атэль Golden Hirsch і пачаў яго рэканструкцыю[4][3]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Год Насельніцтва
1990 16 180
1995 16 409
2000 15 568
2005 14 852
2010 14 016

Гарады-пабратымы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]