Гетэразігота

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Гетэразігота — клетка або арганізм, якія маюць у спадчынным наборы (генатыпе) розныя формы (алелі) таго ці іншага гена. Гетэразігота атрымліваецца пры зліцці рознаякасных па генным складзе гамет, кожная з якіх прыносіць у зіготай свае алелі. Напрыклад, гомазіготныя формы АА і аа ўтвараюць гаметы адпаведна А і а. Атрыманая пры скрыжаванні АА 'аа Гетэразігота заўсёды ўтварае рознаякасныя гаметы: А і а. Скрыжаванне такой формы ўнутры сябе або з рэцэсіўнай бацькоўскай формай аа дае нашчадкаў двух відаў - фенатыпічна А і фенатыпічна а. Расшчапленне гетэразіготы адбываецца па вызначаным правіле (Мендэля законы). Захаванне гетэразіготы мае значэнне для сельсканаспадарчай практыкі, бо расшчапленне часта вядзе да страты каштоўных якасцяў. Амаль усе пладовыя дрэвы з'яўляюцца гетэразіготнымі. Каб папярэдзіць ў іх расшчапленне прыкмет і страту каштоўных уласцівасцяў, звяртаюцца да вегетатыўнага размнажэння або апаміксісу. Для захавання гетэразіготнага стану могуць прымяняцца таксама гінагенез і партэнагенез.