Глобен-Арэна
| Глобен-Арэна | |
|---|---|
| | |
| Месцазнаходжанне |
|
| Пабудаваны | 10 верасня 1986[1] |
| Адкрыты | 1989 |
| Архітэктар | Berg Arkitektkontor[d][2] |
| Уладальнік | SGA Fastigheter[d] |
| Хатняя каманда | Зборная Швецыі па хакеі з шайбай |
| Умяшчальнасць |
13 850 (хакей) 16 000 (канцэрт) 13 000 (кінатэатр) 3 500 (банкет) [3] |
| Сайт | aviciiarena.se (англ.) (шведск.) |
Глобен-Арэна (шведск.: Globen) — спартыўная арэна ў Стакгольме, Швецыя. Найбуйнейшае сферычнае збудаванне ў свеце, месца правядзення канцэртаў і спартыўных мерапрыемстваў.
Арэна прымала чэмпіянаты Еўропы па валейболу (1989), баскетболу (2003), гандболу (2002); чэмпіянаты свету па хакеі (1989, 1995, 2012, 2013); Кубак свету па хакеі з шайбай (1996, 2004), а таксама конкурс песні «Еўрабачанне» (2000) і Melodifestivalen (1989, 2002-2012). Штогод праходзіць Гран-пры Стакгольма па лёгкай атлетыцы.
На Глобен-Арэне працуе турыстычны атракцыён, дзе ў шкляной гандоле SkyView можна падняцца на самы верх сферычнага будынка, адкуль адкрываецца від на шведскую сталіцу.
Глобен-Арэна з'яўляецца цэнтрам мадэлі Шведскай сонечнай сістэмы, размешчанай па тэрыторыі Швецыі і імітуе сабой Сонца.
Галерея
[правіць | правіць зыходнік]- Будаўніцтва арэны ў 1987 годзе
- Каркас сферы
- Будаўніцтва сцен
- Ілюмінацыя арэны перад хакейным матчам
- Хакейная пляцоўка
- Трыбуны
Зноскі
- ↑ Petersen L. Allt ljus på Globen — 2009. — ISSN 1101-2412 Праверана 22 лістапада 2025.
- ↑ Berg Arkitektkontor — 1994. Праверана 22 лістапада 2025.
- ↑ All About Stockholm Globe Arenas: A Journey through Time with World-class Events. — P. 7. — 14 p. Архівавана 12 чэрвеня 2012. (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Stockholm Globe Arenas, website. Архівавана 20 мая 2009. (англ.)
- Stockholm Globe City Архівавана 7 мая 2008.
- Hockeyarenas.net entry Архівавана 8 сакавіка 2009.
